Усяго патроху1616

Навагрудак будуе ветракі, кансервуе замак і адзначае 500-годдзе Магдэбургскага права - фоты

Падобна да таго, што першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага не жадае мірыцца з іміджам правінцыйнага райцэнтра. У 2011 годзе Навагрудак нарошчвае культурны і энергетычны патэнцыял.

— Сёлета мы адсвяткуем 500-годдзе атрымання Навагрудкам Магдэбургскага права, — расказала карэспандэнту «Салідарнасці» дырэктар Навагрудскага гісторыка-краязнаўчага музея Тамара Вяршыцкая. — Да гэтай даты будзе прымеркаваны другі кубак Беларусі па гістарычным фехтаванні і ўрачыстыя мерапрыемствы, якія пройдуць у верасні.

Прыкладна да гэтага ж часу горад упрыгожыць помнік Арханёлу Міхаілу.

Зрэшты, помнікі ў Наваградку не рэдкасць. Чаго вартая толькі самая галоўная славутасць горада — руіны замка.

Дзве захаваныя вежы: Шчытоўку і Касцельную — вырашана не аднаўляць, як гэта было ў Лідзе, а на заходнееўрапейскі манер закансерваваць.
Упраўленне па ахове гісторыка-культурнай спадчыны і рэстаўрацыі Міністэрства культуры збіраецца завяршыць кансервацыю аднаго з найбуйнейшых абарончых збудаванняў Цэнтральнай Еўропы XVI стагоддзя ў найбліжэйшыя пяць гадоў. Абыдзецца кансервацыя ў 500 мільёнаў рублёў, якія выдзеленыя з бюджэту і сабраныя з дапамогай латарэі «Скарбніца».

Фатаграфаваць Навагрудак можна бясконца. Параўнальна невялікі горад хавае на сваіх вуліцах і закутках столькі фотагенічных сюжэтаў, што дзіву даешся.

З красавіка 2011 жыхары Наваградка з гонарам пачалі казаць пра тое, што менавіта каля іх горада з’явіўся самы вялікі і магутны ветрагенератар у Беларусі.

— Мы не радыя таму, што ў Гродзенскай вобласці пачалі будаваць атамную станцыю. Не так ужо гэта далёка ад нас, — выказаў сваё меркаванне жыхар Навагрудка Міхаіл Сямёнавіч. — А вось вятрак — справа добрая. Тым больш мы ведаем, што ў нас ён самы магутны ў Беларусі. Чым дрэнна здабываць электрычнасць такім спосабам?

90-метровы ветрагенератар пачаў выпрацоўваць энергію яшчэ ў красавіку. Гэта першая ў Беларусі ўстаноўка мегаватнага класу. Мантаваць генератар пачалі ў верасні мінулага года, і ўжо вясной футурыстычны сілуэт упрыгожыў ускраіну горада. Па словах аднаго з наладчыкаў, мантавалі ўстаноўку кітайскія спецыялісты, а яе наладкай заняліся беларусы. Пры адпаведных умовах пляцоўку ў раёне пасёлка Грабнікі «засеюць» яшчэ сямю-васьмю ветракамі.

Многія мясцовыя жыхары лічаць, што іх гораду патрэбен якасна новы штуршок, які пачне развіваць горад, яго інфраструктуру. Але ўжо цяпер старажытны Навагрудак робіцца яшчэ адным прыкладам таго, як можна выкарыстоўваць альтэрнатыўныя крыніцы энергіі ў процівагу «мірнаму атаму».

Каментары16

Цяпер чытаюць

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду1

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

Еўрасаюз пакуль не будзе прызначаць перамоўшчыка з Пуціным2

Байдэн судзіцца з адміністрацыяй Трампа праз уласныя мемуары1

Знойдзены манускрыпт чарнакніжніка з Радашковіч, які лічылі страчаным8

Іран заявіў аб удары па амерыканскай авіябазе. ЗША нанеслі новыя ўдары па Іране7

Японія ў палоне маштабнай алергіі. У гэтым вінаваты праект 1950‑х гадоў2

«Арменія — гэта ўжо не абрабаваная вамі і вашымі партнёрамі краіна». Пашынян рашуча адказаў Лукашэнку18

У праваслаўнай парафіі на поўдні Польшчы царкоўная ўрачыстасць ператварылася ва ўслаўленне Расіі. З пратэстам выступілі лемкі34

Драма ў жывым эфіры: чорны бусел прагнаў ад гнязда арлана-белахвоста ВІДЭА

У Мінску пачалі будаваць першы аб'ект трэцяй кальцавой дарогі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду1

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць