Культура175175

Гісторыя Беларусі за пяць хвілін. Мультфільм пра «шалёны беларускі народ»

Не, гэта зусім не прапанова кшталту «Cусветная філасофія за тры гадзіны». Рэч у тым, што кампанія «Будзьма беларусамі!» і партал TUT.BY знялі першы анімацыйны фільм паводле гісторыі Беларусі.
За чатыры з паловай хвіліны, глядач убачыць на экране ўсё, што адбывалася ў беларускай гісторыі: пачынаючы са стварэння свету, і сканчваючы 1991-м годам.

Анімацыя Юліі Рудзіцкай трымае гледача ўсе пяць хвілін — прапусціць нельга ні секунды, таму што сюжэт праносіцца па гісторыі з хуткасцю экспрэса. У якасці саўндтрэка — спецыяльны трэк з элементамі хіп-хопу, які напісаў Лявон Вольскі, а «прачытаў» Аляксандр Памідораў. Таму і ўспрымаць стужку можна і як мультфільм, і як кліп.

-- Мы хацелі зацікавіць людзей беларускай гісторыяй, — кажа саўтар ідэі праекта Юлія Ляшкевіч. — У мультфільм у выніку ўвайшлі далёка не ўсе важныя падзеі беларускай гісторыі, хай людзі спрачаюцца, абмяркоўваюць, цікавяцца і дадаюць нешта сваё.

І насамрэч, у стужку не трапілі ні Сталін, ні Гітлер (якіх ад самага пачатку «ўпісаў» Лявон Вольскі), ні Ігнат Дамейка, ні N.R.M. — у першапачатковай задуме гэтыя асобы планаваліся. Але аўтары вырашылі не перагружаць сюжэт.

Лейтматыў стужкі — беларусы не такія ўжо сціплыя, ціхія і памяркоўныя, як яны прывыклі пра сябе казаць. Тым больш, што «памяркоўным» сябе мала хто лічыць, а вось калі гаворка заходзіць пра беларусаў агулам — тады ўжо і «ціхія», і «цярплівыя». Мультфільм жа паказвае, што беларусам не проста ёсць чым ганарыцца, тут ужо фігуруе «шалёны беларускі народ».

Падзеі сканчваюцца ў 1991-ым годзе, а далей кожны можа сфармуляваць гісторыю сам (дарэчы, такая прапанова насамрэч ёсць на сайце «Будзьма») — большасць гледачоў, на якіх разлічаны фільм, бачылі, а то і прынялі актыўны ўдзел у стварэнні найноўшай гісторыі.

Стваральнікі мульціка хочуць верыць, што стужку можна будзе паказаць на якім-небудзь з дзяржаўных каналаў, але, на вялікі жаль, наўрад ці які з дзяржаўных каналаў пакажа ў эфіры мультфільм, дзе словы «братні рускі народ» тлумачаць слова «захопнікі», а ўвесь сюжэт суправаджаюць бел-чырвона-белыя сцягі. З іншага боку, тое што зараз паказваюць гэтыя каналы ў асноўным не мае дачынення ні да гісторыі, ні, тым больш, да Беларусі.

Каментары175

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць