Спецназаўцу, які ўжыў спецсродкі падчас матча ў Бабруйску, прыходзяць паведамленні з пагрозамі
Працяг «газавага» інцыдэнту ў Бабруйску. Бацька пацярпелага дзіцяці хоча, каб гендырэктар «Дынама» паглядзеў у вочы яго сыну. Галоўны «герой» здарэння спецназавец Уладзімір Рэцікаў расказвае пра бруд, які льецца на яго. Начальнік Рэцікава лічыць, што той дзейнічаў у адпаведнасці з законам і што мінскія фанаты не ўмеюць сябе паводзіць.
Бацька дзіцяці: «Няхай Стральцоў паглядзіць у вочы майму сыну»
Гісторыя з газавым інцыдэнтам у Бабруйску можа атрымаць працяг. Бацька пацярпелага дзіцяці думае, ці звяртацца ў пракуратуру. Юрый абураны тым, як супрацоўнікі міліцыі спрабуюць зрабіць яго вінаватым у здарэнні. Таксама ён хоча сустрэцца з гендырэктарам «Дынама» Валерыем Стральцовым.
А менавіта супрацоўнікі міліцыі адправілі нас на— Цяпер кажуць, быццам супрацоўнікі магілёўскага спецназа не бачылі дзіцяці на сектары. Усё яны выдатна бачылі!
Усё-ткі мы стаялі ў першым шэрагу. Па словахпрэс-афіцэра УУС Магілёўскага аблвыканкама, я вінаваты і ў тым, што з сынам знаходзіўся нафан-сектары .
Юрый адмаўляе інфармацыю, быццам некаторыя заўзятары імкнуліся выбегчы на поле.
— Няхай глядзяць відэа і адказваюць за свае словы! Толькі міліцыі прасцей скінуць віну на іншых. Не ведаю, ці буду звяртацца ў пракуратуру. Выдатна разумею, што справа пройгрышная. З іншага боку, калі перастаць пра гэта казаць, міліцыя адчуе поўную беспакаранасць. Дзе гарантыі, што, калі б у таго прапаршчыка быў у руках пісталет ці аўтамат, ён не стаў бы страляць? Тое, што фанаты радуюцца галу, — не падстава выкарыстоўваць спецсродкі.
Прадстаўнік УУС Магілёўскага аблвыканкама ледзь не абвінаваціў Юрыя ў тым, што ён прывёў дзіця ў фанацкі сектар. Маўляў, гэта не месца для дзіцяці. Там матам лаюцца…
— Няхай спачатку міліцыя навучыцца свае мацюкі прытрымліваць, — парыруе заўзятар і выказвае гатоўнасць расказаць пра тое, як размаўляе сама міліцыя падчас матчаў.
З генеральным дырэктарам «Дынама» Валерыем Стральцовым Юрый хоча пагутарыць:
На наступным хатнім матчы абавязкова падыду да яго з дзіцем, і няхай Валерый Іванавіч паглядзіць у вочы майму сыну. Хацелася б убачыць яго рэакцыю. Дарэчы, Стральцоў аддаў указанне, каб пасля матча футбалісты больш не падыходзілі да заўзятараў дзякаваць за гульню!
Раман Посахаў: «Праверка скончыцца праз 10 дзён»
Начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Магілёўскага аблвыканкама, да якога журналісты звярнуліся, каб даведацца тэлефон камандзіра таго самага падраздзяленні міліцыі спецыяльнага прызначэння, які дзяжурыў на матчы, быў негаваркі.
— Доўга вы яшчэ будзеце мусоліць гэтую тэму? Можа, хопіць? Проста раздзьмулі гісторыю. Вось растлумачце, колькі гэта будзе працягвацца?
— Да таго часу, пакуль не атрымаем вычарпальную інфармацыю.
— На дадзены момант праводзіцца праверка. Таму пакуль ніякіх каментароў не будзе.
— Калі скончыцца праверка?
— Арыентавана праз 10 дзён.
— Падчас праверкі супрацоўнік спецназа, які ўжыў спецсродкі, працягне выконваць свае абавязкі?
—
Прапаршчык Рэцікаў: «Такое адчуванне, што я стаў ізгоем»
Прапаршчык магілёўскага спецназа Уладзімір Рэцікаў ужо стаў вельмі вядомай асобай. Аднак яму такая папулярнасць зусім не даспадобы.
— Вы ж ведаеце, дзе я працую? Калі ласка, вось і звяртайцеся па каментары да майго кіраўніцтва і ў
Скажу вам адно, а вы напішаце ўсёПраверка па факце здарэння? Напэўна, яна праводзіцца. Мяне пакуль ніхто не інфармаваў.па-іншаму — я ўжо ў гэтым пераканаўся. Як? Бачыў бруд, які на мяне вылілі ў «Аднакласніках». У выніку давялося заблакаваць старонку. На мой нумар прыходзяць смс з пагрозамі, што мяне трэба павесіць, укрыжаваць, спаліць і ўсё ў гэтым родзе. Такое адчуванне, што я стаў ізгоем. А ўсё дзякуючы вам, журналістам. Дзякуй.
Камандзір: «Рэцікаў — прафесійны і добры супрацоўнік»
Каб канчаткова расставіць усе кропкі над «і», звярнуліся па тлумачэнні да камандзіра падраздзялення міліцыі спецыяльнага прызначэння Магілёўскага УУС. Сяргей Волкаў спачатку казаў, што фанаты выбеглі на футбольнае поле, потым адмовіўся ад сваіх словаў. Зразумела толькі адно: камандзір упэўнены, што яго падначаленыя дзейнічалі ў рамках закону.
— Сяргей Сямёнавіч, Вы прысутнічалі на гульні «Белшына» — «Дынама» (Мінск)?
— Мяне не было.
— У інтэрв’ю газеце «Камсамольская праўда ў Беларусі» Вы заявілі, што «некаторыя заўзятары «Дынама"выбеглі на футбольнае поле». Адкуль такая інфармацыя?
— Глядзеў відэаролік на сайце
— Я таксама глядзеў відэа, але не заўважыў фанатаў на полі. Такога ж меркавання прытрымліваецца і намеснік начальніка ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі УУС Магілёўскага аблвыканкама Дзмітрый Іванавіч Паркоў, які даваў каментары пра тое, што здарылася, нашаму сайту.
— Адзін з заўзятараў выбег на бегавую дарожку і абдымаўся з футбалістамі.
— Але ж вы сказалі, што «некаторыя заўзятары выбеглі на футбольнае поле»…
— Было б лепш, калі б усю інфармацыю вы пыталіся ў
— Ужо цікавіўся.
— Вось вам цяпер скажы слова, а вы дапішаце яшчэ пяць лішніх.
— Сказанае Вамі будзе перададзена ў поўным аб’ёме і без змяненняў.
— Калі ласка, звяртайцеся ў
— А маглі б Вы ахарактарызаваць свайго падначаленага Уладзіміра Рэцікава?
— Прафесійны і добры супрацоўнік, за перыяд службы зарэкамендаваў сябе са станоўчага боку. Адразу пасля войска, дзе і атрымаў крапавы берэт, ён прыйшоў працаваць у АМАП.
— Ён будзе пакараны?
— Калі вынесем заключэнне, тады і пагаворым. На дадзены момант праводзіцца праверка і даецца прававая ацэнка.
— Уся гэтая шуміха ў прэсе неяк паўплывала на працаздольнасць вашага падначаленага?
— Пра якую шуміху вы кажаце?
— У прэсе толькі лянівы не абмяркоўвае дзеянні супрацоўніка магілёўскага спецназа.
— Абсалютна ніякай шуміхі я не бачу. Прайшоў футбол, супрацоўнікі міліцыі забяспечылі грамадскі парадак, паступіла інфармацыя, што былі ўжытыя спецсродкі. Цяпер праводзіцца праверка.
— Такія выпадкі раней мелі месца?
— Калі былі факты парушэння грамадскага парадку, то ўжывалі спецсродкі. Менавіта слезацечны газ — не.
— А як жа матч «Днепр» — «Мінск», на якім дасталося прыезджым фанатам?
— Тады газ не ўжывалі.
— Тым не менш, з пачатку футбольнага сезону дзеянні магілёўскага спецназа абмяркоўваюцца ўжо не першы раз.
— Пачакайце. Што да фанатаў «Мінска»: быў факт парушэння грамадскага парадку, а супрацоўнікі магілёўскага АМАПа спынілі гэты факт у адпаведнасці з законам. У Бабруйску таксама была спроба заўзятараў выбегчы на футбольнае поле, але ім не далі такой магчымасці. Насамрэч не разумею вашага пытання. Хочаце прывесці да таго, што супрацоўнікі АМАПа такія дрэнныя і наўмысна ўсё правакуюць?
— Проста хачу зразумець, чаму менавіта ў Магілёве адбываецца ўсё самае цікавае. У тым жа Мінску нічога такога не даводзілася назіраць.
— Напэўна, у Мінску фанаты ўмеюць сябе паводзіць. Калі выязджаюць некуды — не. Можа, нам трапляецца такая катэгорыя заўзятараў.
— Чаму тады ў іншых гарадах Беларусі ўсё спакойна?
— Задавайце пытанне ім. Я адказваю за сябе. Былі факты парушэння грамадскага парадку, і супрацоўнікі міліцыі дзейнічалі строга ў адпаведнасці з законам. Мне здаецца, вам няма пра што пісаць, вось і спрабуеце зрабіць сенсацыю.
— Работы больш чым дастаткова, але неабходна разабрацца ў канкрэтнай праблеме.
— Дзе вы бачыце праблему? У супрацоўніках міліцыі або ў заўзятарах?
— У дадзеным выпадку — у супрацоўніках міліцыі.
— Як паводзяць сябе заўзятары ў грамадскім месцы на масавых мерапрыемствах, вы не бачыце ў гэтым праблемы?
— Цяпер мы разглядаем канкрэтны выпадак.
— Заўзятары спрабавалі выбегчы на футбольнае поле. Як растлумачыць іх паводзіны, калі яны рвануліся са сваіх месцаў? Асабіста я бачыў, як адзін чалавек выбег на бегавую дарожку.
— Але ж некалькі хвілін таму Вы сцвярджалі, што некалькі заўзятараў выбеглі непасрэдна на футбольнае поле!
— Чаго вы чапляецеся за папярэдняе пытанне? Яны рвануліся са сваіх месцаў і хацелі выбегчы на футбольнае поле. Як гэта растлумачыць?
— Сяргей Сямёнавіч, а вы ўвогуле футбол гледзіце?
— Ладна, усяго добрага.
Каментары