Грамадства11

Спёка: правілы выжывання

Галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя раіць: у спякотнае надвор'е неабходна павялічыць спажыванне вадкасці і змяніць рацыён харчавання.

Галоўны тэрапеўт Міністэрства аховы здароўя Беларусі Алена Адаменка раіць: у спякотнае надвор’е неабходна павялічыць спажыванне вадкасці і змяніць рацыён харчавання.

У спякоту неабходна піць вадкасці на 1–1,5 л больш, чым звычайна, а таксама абмежаваць спажыванне тлустай, высокакаларыйнай ежы і алкаголю. Алкаголь пашырае крывяносныя судзіны і спрыяе развіццю непрытомных станаў, удакладніла спецыяліст. Для пазбаўлення ад смагі лепш выбіраць не мінеральную ваду, а ягадны морс або натуральны сок. Галоўны тэрапеўт не рэкамендуе ў гарачае надвор’е ўжываць салодкія газаваныя напоі. У рацыёне харчавання павінныя дамінаваць садавіна і гародніна, бо для іх ператраўлівання арганізму не патрабуецца лішніх выдаткаў.

Захаваць здароўе ў гарачы час дапамогуць нескладаныя правілы. Так, каб пазбегнуць сонечнага ўдару,

абавязкова трэба насіць галаўны ўбор.
Адзенне павіннае быць свабодным і з натуральных тканін. «Калі горача, у сінтэтычнай вопратцы цела не аддае цяпло. У выніку атрымліваецца перагрэў арганізму», — растлумачыла Алена Адаменка.

Асвяжыцца пасля спякотнага дня дапаможа халаднаваты душ,

пажадана яго прымаць некалькі разоў на суткі
. Калі такой магчымасці няма, трэба старацца часцей апалоскваць рукі прахалоднай вадой.

Для барацьбы з бессанню, якая нярэдка наведвае ў душнай кватэры, лепш выбіраць прэпараты на травах, да прыкладу, адвар з мяты. Перад сном будзе карысна правесці вільготную ўборку, праветрыць памяшканне, прыняць кантрасны душ.

Калі ў кватэры вельмі горача, можна паставіць на тумбачку каля галавы пасудзіну з лёдам і накрыць яго сурвэткай.

Людзям з хранічнымі захворваннямі і захворваннямі сардэчна-сасудзістай сістэмы нельга ў самы сонцапёк працаваць на адкрытым паветры. Ім таксама неабходна своечасова прымаць лекі, рэгулярна вымяраць ціск і пульс, парэкамендавала Алена Адаменка.

Каментары1

Цяпер чытаюць

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Я атрымаў патрэбны вынік ад ліста Пуціну

Ксюшы з СМА ўсё ж вырашылі рабіць выратавальны ўкол. Валанцёры збіраюць грошы на арэнду кватэры на час каранціну1

Расія займае ўсё большае месца на беларускім харчовым рынку4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Настаўніца рускай мовы з Ліды падрыхтавала ўжо 16 стобальнікаў на ЦЭ5

На паўднёвым захадзе Масквы выбухнуў аўтамабіль1

УСУ нанеслі ўдар па месцы дыслакацыі расійскага сапёрнага палка на Данбасе

ЗША паведамілі, што вызваленне палітвязняў у Беларусі «адкладзенае на некаторы час»36

«Які ж ён класны!» Мінчукі захапляюцца скульптурай ВАЛЛ-І на запраўцы «Беларуснафты»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна1

21‑гадовага курсанта Акадэміі авіяцыі асудзілі за Гаюна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць