Здарэнні22

МУС злавіла хабар і на будоўлі цэнтра фрыстайла

У Мінску падчас атрымання буйнога хабару за перамогу ў будаўнічым тэндары затрыманы прадстаўнік ААТ «Мінскпрамбуд». Гэта ўжо другое за месяц затрыманне людзей, якія вырашаюць «тэндарныя» пытанні на будаўніцтве знакавых спартыўных аб’ектаў.

11 траўня супрацоўнікамі праваахоўных органаў быў затрыманы генеральны дырэктар ЗАТ «Трэст БелПСП-строй» Віктар Філіпаў — адзін з аксакалаў будаўнічага бізнэсу Беларусі. Паводле дадзеных аператыўных службаў, ён разам са сваім галоўным інжынерам нібыта вымагаў буйны хабар за перамогу ў тэндары на правядзенне работ па рэканструкцыі Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе. ЗАТ «Трэст БелПСП-строй» з’яўляецца генеральным падрадчыкам i распарадчыкам бюджэтных сродкаў на гэтым спартыўным аб’екце, і, паводле звестках МУС, В. Філіпаў нібыта атрымаў за вырашэнне пытання 21 300 даляраў.

У новай тэндэрнай аперацыі сталічных праваахоўных органаў гаворка зноў ідзе пра знакавы спартыўны аб’екі — Навучальна-трэніровачны цэнтр фрыстайла са спартыўна-аздараўленчым комплексам — і пра яшчэ большы хабар.

Нагадаем, што першапачаткова меркавалася, што цэнтр будзе ўзведзены пры падтрымцы экспартнага крэдытнага банка Турцыі, які павінен быў даць ААТ «Ашчадны банк «Беларусбанк» крэдыт у суме больш за 19 мільёнаў даляраў для фінансавання работ і паслуг турэцкай кампаніі «Гюнай Іншаат Лімітэд Шыркеці». Аднак калі грымнуў крызіс турэцкія партнёры адмовіліся ад праекту, і яго рэалізацыю ўзяў на сябе бюджэт, з якога на будаўніцтва было выдаткавана больш за 100 мільярдаў рублёў. Зразумела, што адкусіць ад гэтага пірага хацелі вельмі многія, а тыя, хто рэзаў гэты пірог і размяркоўваў тоўстыя кавалкі, таксама хацелі атрымаць сваю долю — даволі распаўсюджаны расклад для Беларусі.

Паводле дадзеных праваахоўных органаў, супрацоўнік аддзела забяспечання ААТ «Мінскпрамбуд» сумесна з невядомымі асобамі з восені 2010 года па 27 мая гэтага года падбухторваў прадстаўніка камерцыйнай кампаніі да давання хабару ў памеры 270 млн рублёў. Менавіта ў такую суму была ацэненая паслуга па вырашэнні пытання перамогі ў конкурсных таргах і заключэння дамовы на пастаўку будаўнічага матэрыялу для аб’екта «Навучальна-трэніровачны цэнтр фрыстайла са спартыўна-аздараўленчым комплексам па вул. Сурганава, 2».

Зрэшты, «невядомыя» ў справе фігуруюць толькі таму, што аператыўнікі пакуль не здолелі даказаць дачыненне да гэтай карупцыйнай схемы кагосьці з кіраўніцтва ААТ «Мінскпрамбуд». Але гэтая сувязь і без асаблівых доказаў відавочная.
Просты супрацоўнік аддзела забяспечання, які да таго ж працаваў на ААТ «Мінскпрамбуд» па сумяшчальніцтве, не мог вырашаць тэндарных пытанняў. Ён проста па даручэнні асобаў зусім іншага ўзроўню, якія не жадаюць пэцкаць рукі, дзяліў пірог. Перамовы аб перамозе ў тэндары ішлі вельмі доўга, і ў канцы траўня супрацоўнік аддзела забяспечання падчас атрымання хабару ў памеры 23 625 даляраў быў затрыманы аператыўнікамі МУС. Цяпер следчыя ГУУС Мінгарвыканкама спрабуюць высветліць, для каго прызначаліся гэтыя грошы.

Цікава, што ААТ «Мінскпрамбуд» з’яўляецца распарадчыкам бюджэтных сродкаў і генеральным падрадчыкам па выкананні работ для аб’екта «Навучальна-трэніровачны цэнтр фрыстайла са спартыўна-аздараўленчым комплексам па вул. Сурганава, 2». Гэта адзін са знакавых спартыўных аб’ектаў Беларусі, узвядзенне якога знаходзіцца на кантролі Міністэрства спорту і турызму, Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва і прэзідэнта краіны. Улічваючы, што ў Мінспорту і Мінбудархітэктуры гэта ўжо другі пракол па другім знакавым аб’екце, Аляксандр Лукашэнка можа зрабіць пэўныя аргвысновы, калі на стол да яго ляжа даклад пра тое, што робіцца на будаўніцтве знакавых спартыўных аб’ектаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска2

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Усе навіны →
Усе навіны

Дэпутаты выпадкова злілі дакумент пра катастрафічны падзеж жывёлы ў сельскіх гаспадарках30

Беларус у 82 гады пераплыў Басфор1

Беластоцкага актывіста Вайцяхоўскага, які вярнуўся ў Беларусь праз камісію па вяртанні і інтэрв'ю БТ, абвясцілі яшчэ і тэрарыстам10

Манашкі разбурылі ў Навагрудку школу, якую пабудавалі святыя мучаніцы, і цяпер просяць грошы на навабуд22

У Кіраве быў атакаваны завод «Авітэк»

200 чалавек за дзень. Што вядома пра страты Расіі ва Украіне да канца ліпеня?8

Новы трэнд сярод падлеткаў — расшпіленыя джынсы30

Беларускі тэатр лялек пакажа спектакль бясплатна1

Мазырскі НПЗ трапіў пад санкцыі ЕС8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска2

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць