Улада5050

КДБ Вконтакте

Як паведамляецца, суполку выдалілі з камп'ютара адміністратара Сяргея Паўлюкевіча супрацоўнікі спецслужб, якія ўварваліся да яго ў кватэру.

Выдаленая суполка Вконтакте «Мы за вялікую Беларусь!», што заклікала на «Марш мільёнаў». Як паведамляецца, суполку выдалілі з камп’ютара адміністратара Сяргея Паўлюкевіча супрацоўнікі спецслужб, якія ўварваліся да яго ў кватэру.

Суполка рыхтавала «Марш мільёнаў» за адстаўку Лукашэнкі. Удзельнікі заклікалі распачаць яго 15 ліпеня на цэнтральнай плошчы Мінска. У суполцы «Мы за вялікую Беларусь!» было 120 000 удзельнікаў.

Пацверджання ці тлумачэнняў ад самога Паўлюкевіча пакуль няма.

Напярэдадні ў Рэдакцыю «Нашай Нівы» трапіў ліст за подпісам Сяргея Паўлюкевіча. Малады чалавек заявіў пра ціск з боку спецслужб на яго сям’ю.

Сяргей, якога пасля падзей на Плошчы спрабавалі завербаваць супрацоўнікі КДБ, паведаміў, што 2 чэрвеня супрацоўнікі КДБ прыйшлі на працу да яго маці. Яны параілі, каб яе сын спыніў сваю працу ў якасці адміністратара шэрагу буйных суполак ў сацыяльных сетках. У процілеглым выпадку паабяцалі пасадзіць сына ў турму. І артыкул назвалі канкрэтны — 342 КК.

Артыкул 342 Крымінальнага кодэкса — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх (да трох гадоў пазбаўлення волі).

«Звяртаюся да ўсіх свабодных і тых, хто чуе ў Беларусі: не маўчыце, не бойцеся! У супрацьлеглым выпадку гэты маразм трансфармуецца да таго, што хутка будуць за анекдоты саджаць у турмы»

Асобна малады чалавек звярнуўся да сусветнай супольнасці. «Нас ужо не падмануць. І таму падумайце, калі дазваляеце дыктатуры ў цэнтры Еўропы таптаць правы чалавека, свабоду слова… Падумайце перад тым, як выдаваць крэдыты дыктататуры і ўсяляк яе падтрымліваць».

«Калі мяне зняволяць, спадзяюся, што гэта не будзе дарэмна,
што абудзяцца яшчэ пару соцень тысяч чалавек, а пару дзясяткаў тысяч чалавек пачнуць рэальна нешта рабіць. Нам ужо асабліва губляць няма чаго. Што нам губляць, акрамя страху?»

Падобна, што напісаць такі ліст Сяргея змусіла бязвыхадная сітуацыя, у якой ён апынуўся. Але ў канцы ліста ён адзначыў, што «мяне яны не зламаюць і не нахіляць».

Сяргей Паўлюкевіч быў студэнтам прэстыжнага юрыдычнага факультэта БДУ. У Вконтакте ён стаў мадэратарам суполак «Мы за Вялікую Беларусь» (больш за 120 тысяч удзельнікаў), «Славяна-балтыйскі альянс», «Марш Мільёнаў — 19 дзён — нас 33.500» на сайце vkontakte.ru.

Паўлюкевіч быў асуджаны на 10 сутак адміністрацыйнага арышту за ўдзел у падзеях 19 снежня. Пасля адмовы працаваць з КДБ у яго на кватэры правялі ператрус.
З самага ранку 25 сакавіка яго забралі на допыт, на якім пратрымалі да вечара, каб ён не ўзяў удзелу ў Дні Волі.

Вконтакте — гэта адна з самых папулярных сацыяльных сетак — інтэрнэт-платформаў, на якіх людзі камунікуюць.

Калі на Захадзе самай папулярнай сеткай стаў Фэйсбук, то ў былым СССР найбольш карыстальнікаў на сёння мае акурат Вконтакте.

Учора тэлефон Паўлюкевіча быў адключаны, сёння ён не адказваў на тэлефанаванні. Адказу на электронны ліст ад яго таксама не маем.

Каментары50

Цяпер чытаюць

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканка задушыла траіх сваіх дзяцей. Цяпер за судом над ёй сочыць увесь свет, а некаторыя жанчыны сталі ў яе абарону17

Сталі вядомыя аб’екты ракетных удараў у Данецку ўчора: асноўны і запасны камандныя пункты групіроўкі «Цэнтр» расійскіх войскаў

У Пецярбургу ўзарвалі аўтамабіль вайсковага лётчыка. Ён загінуў13

У Крыме загінула пяцігадовая Багдана з Беларусі5

«Кватэру зняць цяпер — без шанцаў». Як студэнты засяляюцца ў мінскія інтэрнаты2

Старонку пасла Украіны па беларускіх пытаннях прызналі «экстрэмісцкай»1

Meta заплаціць 18 мільярдаў даляраў праз абвінавачанні ў шкодзе сацсетак для дзяцей3

У Беларусі з 1 верасня ў школах пачнуць надглядаць вучняў, бацькоў і настаўнікаў12

У Мінску ладзяць вялікі жаночы форум з Хакамадай — квіткі ад 250 рублёў, сярод спікераў псеўданавукоўка12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр3

У сям'і Міронцавых за палітыку ўжо асудзілі маці і трох сясцёр. А цяпер арыштавалі і мужа адной з сясцёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць