Свет11

СМІ: у Расіі затрыманыя восем набліжаных асобаў Курманбека Бакіева

Некалькі набліжаных асобаў былога прэзідэнта Кіргізіі Курманбека Бакіева затрыманыя ў Расіі, паведамляюць мясцовыя СМІ са спасылкай на МУС Кіргізіі.

Як расказаў начальнік галоўнага ўпраўлення крымінальнага вышуку МУС Цілек Алібаеў, следчыя выехалі ў Расію 2 чэрвеня.

«Яны затрымалі восем злачынцаў, якія знаходзяцца ў міждзяржаўным і міжнародным вышуку, трое з іх праходзілі падазраванымі па крымінальных справах, распачатых па падзеях чэрвеня 2010 на поўдні краіны», — сказаў Алібаеў.

Ён дадаў, што 8 чэрвеня ў Маскве быў затрыманы Сяргей Касцюк, былы чалец камісіі па кіраванні актывамі і начальнік аддзела рызыка-мэнэджмэнту «АзіяУніверсалБанка».

«Ён быў фінансістам Максіма Бакіева (сына Курманбека Бакіева) і мог бы праліць святло на тое, куды сышлі грошы з рахункаў сям’і Бакіевых. Цяпер вырашаецца пытанне аб яго экстрадыцыі», — дадаў Алібаеў.

Прозвішчы іншых затрыманых ён адмовіўся назваць.

У красавіку 2010 года ў Кіргізіі адбыўся дзяржаўны пераварот. Курманбек Бакіеў пакінуў краіну, цяпер ён жыве ў Беларусі. Улада перайшла ў рукі часовага кааліцыйнага ўрада на чале з Розай Атунбаевай, які складаецца з лідараў апазіцыйных партый. У чэрвені 2010 года ў краіне быў праведзены рэферэндум, на якім была прынятая Канстытуцыя і зацверджаныя паўнамоцтвы Атунбаевай у якасці прэзідэнта пераходнага перыяду.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў1

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ў Давосе публічна заклікаў Еўропу даць Орбану па карку. Орбан адказаў13

На Гомельшчыне дрэва ўпала на рэйсавы аўтобус з пасажырамі

Здабыча нафты ў Расіі ўпала да мінімуму за апошнія 16 гадоў4

З'явіліся антуражныя ФОТЫ, як выглядае былая Валадарка не толькі звонку, але і знутры5

Белы дом уключыў у склад Рады міру замест Беларусі Бельгію26

«Магія па-за Хогвартсам». На «Лідскім піве» патлумачылі, чаму выяву майстра на бляшанках з півам друкуюць дагары нагамі5

Трамп у Давосе быў з заўважным сіняком на левай руцэ ФОТАФАКТ6

Мукавозчык нафантазіраваў свой дыялог па тэлефоне з Калеснікавай. Ніякай размовы, натуральна, не было19

Вікторыя Кульша, якую судзілі зноў і зноў пяць разоў: Калі на зямлі існуе пекла, то яно ў калоніі ў Зарэччы7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў1

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць