Грамадства11

Уладзімір Патупчык абраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі

Уладзімір Патупчык 17 чэрвеня абраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі. За яго кандыдатуру прагаласавалі ўсе 52 парламентарыі, якія ўдзельнічаюць у сённяшнім пасяджэнні.

Абранню Патупчыка папярэднічала галасаванне па вызваленні ад пасады намесніка старшыні Леаніда Крупца. За гэта рашэнне члены верхняй палаты таксама прагаласавалі аднагалосна.

Крупец застаецца членам Савета Рэспублікі. Ён увайшоў у склад камісіі па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве.

Уладзімір Патупчык нарадзіўся ў 1958 годзе ў Светлагорску (Гомельская вобласць). У 1980 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, у 2002-м — Расійскую акадэмію дзяржаўнай службы пры прэзідэнце РФ. У 1993–1998 гадах — намеснік старшыні, першы намеснік старшыні Светлагорскага гарвыканкама. У 1998–2001 гадах — старшыня камітэта па эканоміцы і рыначных адносінах Гомельскага аблвыканкама. 12 студзеня 2001 года прэзідэнт Беларусі даў згоду на яго прызначэнне старшынёй Мазырскага гарвыканкама. 27 лістапада 2001 прэзідэнт даў згоду на прызначэнне намеснікам старшыні Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта. 27 жніўня 2004 года прызначаны памочнікам прэзідэнта — галоўным інспектарам па Мінску. З мая 2006 года — міністр працы і сацыяльнай абароны. 4 чэрвеня 2009 года прызначаны намеснікам прэм’ер-міністра.

Каментары1

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць