Меркаванні2929

Фядута пра санкцыі: «Гэта вельмі сумны факт»

«Баюся, што Еўрасаюз можа рабіць і наступныя крокі ў гэтым кірунку».

«Гэта вельмі сумны факт», — так адрэагаваў адзін з лідэраў кампаніі «Гавары праўду» Аляксандр Фядута на рашэнне міністраў замежных спраў ЕС аб увядзенні санкцый у дачыненні да трох фірмаў, набліжаных да Аляксандра Лукашэнкі.

«Гэта азначае, што Еўрапейскі Саюз зрабіў першы крок на шляху ўвядзення эканамічных санкцый і ў далейшым гэтыя крокі могуць працягвацца», — шкадуе А. Фядута.

— Я катэгарычны праціўнік любога роду санкцый. Але беларускія ўлады не зрабілі нічога, каб прадухіліць іх ўвядзенне. У першую чаргу, яны павінны выпусціць усіх палітвязняў. А замест гэтага, замест канкрэтных крокаў па змене палітычнай сітуацыі ў краіне ўлады захлёбваючыся распавядаюць, як усё добра, як яны праводзяць рэпрэсіі супраць уласнага народа.

Мне здаецца, апошняй кропляй, якая перапоўніла чашу цярпення Еўрасаюза, стала прэс-канферэнцыя Лукашэнкі, які заявіў, што ў Беларусі толькі тры палітвязняў. Іх у нас мінімум чалавек 30, у тым ліку Аўтуховіча, уключаючы няшчасных анархістаў.

Баюся, што Еўрасаюз можа рабіць і наступныя крокі ў гэтым кірунку. Кажуць, існуе спіс з 18-ці найбуйнейшых прадпрыемстваў Беларусі, у адносінах да якіх могуць быць уведзеныя санкцыі.
І тады яны закрануць кожнага шараговага грамадзяніна. І калі Лукашэнка хвалюе лёс беларусаў, ён павінен думаць аб недапушчэнні санкцый, аб абароне свайго народа.

І ў гэтым плане вельмі важнае значэнне мае канцэпцыя дыялогу, якую прапанаваў Уладзімір Някляеў. Калі ўлада ўступае ў дыялог з палітычнай апазіцыяй, з грамадзянскай супольнасцю — гэта ўжо змены, Еўрасаюз рэагуе на такія рэчы вельмі абачліва.

— А калі адмаўляецца — Вы прагназуеце далейшыя крокі на шляху эканамічных санкцыяў?

— Я не прагназую — я баюся, што яны будуць. Але ўлады, паўтараю, не зрабілі нічога, каб іх не дапусціць. Усе гэтыя паездкі спадара Мартынава з крыкамі, што ў нас усё добра, — гэта поўная дзікунства…

Каментары29

Цяпер чытаюць

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол5

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Усе навіны →
Усе навіны

Галоўная беларуская пляцоўка Беластока пад пагрозай закрыцця і просіць дапамогі8

«Прыкінь, сістэма!». Мужу Насці Туман у Беларусі за перавышэнне хуткасці заблакавалі арэндную машыну7

У клубным доме на Язмінавай прадаюць выдатную чатырохпакаёўку

Беларускую доктарку звольнілі з працы ў Вялікабрытаніі. Яна не разумела звычку брытанцаў абмяркоўваць з ёй надвор’е24

Стала вядома пра вынікі праверкі па скарзе аб збіцці вучня ў полацкай спартыўнай школе4

Вагнераўцы на расійскім «ценявым флоце» — не толькі для аховы грузаў. Вынікі новага расследавання2

«Не». Джон Коўл пракаментаваў паведамленні, што вызваленне беларускіх палітвязняў запаволілася5

З'явіцца новы сыр з цвіллю — любчанскі1

Бежанец з Судана спрабаваў адрэзаць галаву мясцоваму жыхару пасярод Белфаста. У Паўночнай Ірландыі ўспыхнулі беспарадкі53

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол5

Літоўская мытня пачала арыштоўваць некаторыя аўтамабілі, якімі кіруюць беларусы. Вось у чым прыкол

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць