Грамадства1111

Вольга Бандарэнка: Дзмітрый перадаў праз адваката, каб яго ратавалі

У каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» рэзка пагоршала здароўе.

У каардынатара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Дзмітрыя Бандарэнкі рэзка пагоршала здароўе.

«Апошні ліст ад Дзмітрыя я атрымала 19 чэрвеня. У ім ён пісаў, што пакутуе ад моцных боляў у хрыбетніку і нагах. Да таго ж ізноўку абвострылася язва страўніка. Я як адчувала, што гэта можа дрэнна скончыцца, і папрасіла адваката наведаць Дзмітрыя ў СІЗА», — распавяла «Белсату» жонка палітвязня Вольга Бандарэнка.

Адвакат і паведаміў Вользе, што

Дзмітрыю стала настолькі кепска, што адміністрацыя Валадаркі вырашыла шпіталізаваць вязня.
Цяпер Дзмітрый Бандарэнка — у медсанчастцы СІЗА, ён практычна абязножаў. Жанчына нагадвае, што некалькі месяцаў дамагалася шпіталізацыі мужа. Аднак турэмная адміністрацыя ўпарта адмаўляла, маўляў, у іх няма гісторыі хваробы асуджанага. Дзмітрыя Бандарэнку нават спрабавалі пераканаць, што яму лепей папрасіць пераводу ў калонію, не чакаючы разгляду касацыйнай скаргі.

«Нарэшце Дзмітрыю ўсё ж такі зрабілі біяхімічны аналіз крыві і магнітна-рэзанансную тамаграфію. Не ведаю, ці то вынікі аналізаў іх так напалохалі, ці ліст ад еўрапейскага дэпутата Марэка Мігальскага паспрыяў, але яны нарэшце вырашылі звярнуць увагу на Дзімава здароўе», — гаворыць Вольга Бандарэнка. Жанчына сёння праз адваката таксама атрымала спіс медыкаментаў, неабходных для лекавання мужа.

***

Давераная асоба экс-кандыдата на прэзідэнта Андрэя Саннікава Дзмітрый Бандарэнка за ўдзел у падзеях 19 снежня быў асуджаны на два гады калоніі. Беларускага палітвязня ўзяў пад сваю апёку дэпутат Еўрапарламенту Марэк Мігальскі (Marek Migalski). Еўрадэпутат неаднаразова заклікаў улады Беларусі вызваліць вязня, дасылаў ліст начальніку СІЗА з патрабаваннем аказаць Дзмітрыю Бандарэнку неабходную медычную дапамогу.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні7

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні

Усе навіны →
Усе навіны

Па гомельскім даху бегае пацук, якога баяцца нават каты ВІДЭА6

Мінскае метро разам з «Алесяй» пачне капаць «Марыя». Справа мае пайсці хутчэй1

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА8

Папулярным службам дастаўкі піцы загадалі скасаваць мінімальныя сумы заказаў2

Кіраўнік Rheinmetall: Запасы сродкаў СПА ў ЗША і Еўропе блізкія да вычарпання7

Вось як цяпер выглядаюць Эдуард Пальчыс і Кацярына Андрэева ФОТЫ4

Апублікавалі першае ФОТА вызваленых сёння праваабаронцаў

Вызваленых палітвязняў выдварылі за мяжу зноў без дакументаў4

Гуляюць скрыншоты з Анжалікай Мельнікавай у трэнажорцы ў Мінску28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні7

Лукашэнка пра «вялікую здзелку» з ЗША: Гэта не толькі палітвязні

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць