Мінгарвыканкам: пікет БХД будзе «замінаць людзям хадзіць, а крамам — працаваць»
Прадстаўнікі аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» атрымалі адказ з Мінгарвыканкама на заяўку аб правядзенні ля Камароўскага рынка пікета ў падтрымку палітвязняў і патрабавання правядзення свабодных выбараў.
Улады лічаць яго правядзенне немэтазгодным з прычыны таго, што пікет будзе перашкаджаць людзям хадзіць, а крамам — працаваць. «Гэта відавочная бязглуздзіца і чарговае парушэнне закону. Але для нас гэтая адмова не стала нечаканасцю. Зразумела, што ўлада будзе намагацца забараняць усе нашыя пікеты», — адзначыў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.
«Мы абавязкова будзем працягваць і надалей падаваць заяўкі на правядзенне па ўсёй краіне 100 пікетаў за вызваленне палітвязняў. Мы будзем шукаць месцы, дзе шмат людзей, але дзе няма крамаў, метро і іншага, чаму мы маглі б „перашкаджаць“. І змагацца за гэта мы будзем ажно да падачы справаў у суд», — паведаміў палітык.
Ён таксама адзначыў, што сябры БХД распачалі па ўсёй краіне збор подпісаў за вызваленне палітвязняў.
-
Як праходзяць палявыя зборы ў школьнікаў — штурмаваць акопы і разбіраць аўтаматы вучаць і дзяўчат
-
Лукашэнка заклікаў Арменію быць акуратнай. «Каб не паўтарыць тое, што адбылося ва Украіне»
-
Стала вядома пра вызваленне Аляксандра Арановіча — кіроўцы аўтадома «Краіны для жыцця», якога арыштавалі разам з Ціханоўскім
Каментары