Улада

Лукашэнка прадае банкі замежнаму капіталу

Пятро Пракаповіч: «Сёлета прынята рашэньне па двух стратэгічных інвэстарах. У першым квартале 2007 года чакаем прыход яшчэ двух. У другім‑трэцім квартале ня менш як пяць стратэгічных інвэстараў прыйдзе ў Беларусь».

У банкаўскую сістэму Беларусі ў 2007 годзе прыйдуць яшчэ як мінімум 5‑6 буйных стратэгічных інвестараў. Аб гэтым паведаміў сёння карэспандэнту БЕЛТА старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі Пётр Пракаповіч.

Паводле яго слоў, тая задача, што ставілася па прыцягненню стратэгічных інвестараў у банкаўскую сістэму, у наступным годзе будзе завершана ў поўным аб’ёме. «У гэтым годзе прынята рашэнне па двух стратэгічных інвестарах. У першым квартале 2007 года чакаем прыход яшчэ двух. У другім‑трэцім квартале не менш як пяць стратэгічных інвестараў прыйдзе ў Беларусь», ‑ сказаў кіраўнік Нацбанка.

Пры гэтым ён адзначыў, што замежныя інвестыцыі будуць укладзены як ужо ў дзеючыя банкі, так і ў стварэнне новых крэдытна‑фінансавых інстытутаў. Плануецца, што гэтыя інвестыцыі прыйдуць у дробныя і сярэднія беларускія банкі. Пётр Пракаповіч таксама нагадаў, што ў адпаведнасці з канцэпцыяй развіцця банкаўскай сістэмы Беларусі да 2010 года кантрольны пакет чатырох буйнейшых беларускіх банкаў захаваецца ў дзяржавы. «Затым будзем разглядаць магчымасць прыцягнення замежных інвестыцый і ў гэтыя банкі з захаваннем кантрольнага пакета акцый у дзяржавы на першым этапе.

Пасля 2015 года могуць прымацца і іншыя рашэнні», ‑ адзначыў ён. «Мы называем інвестара стратэгічным, калі ён на працягу двух‑трох гадоў прыносіць у развіццё банкаўскай сістэмы не менш як $1 млрд. Тых інвестараў, якія прыходзяць з меншай сумай, мы не ўлічваем як стратэгічных», ‑ растлумачыў кіраўнік Нацбанка. Пётр Пракаповіч адзначыў, што стабільная работа банкаўскай сістэмы, эканомікі зрабіла прывабным беларускі банкаўскі сектар для інвестараў. «Інвестары сёння пайшлі да нас, і ў далейшым будуць прыходзіць больш высокімі тэмпамі, ‑ адзначыў ён. ‑ Мы гэта павінны выкарыстоўваць. Мы актыўна павінны развіваць банкаўскі сектар, каб задавальняць растучыя патрэбнасці эканомікі і насельніцтва ў банкаўскіх паслугах». Ён паведаміў, што ў бягучым годзе аб’ём выдадзеных беларускімі банкамі спажывецкіх крэдытаў павялічыўся ў 1,9 раза, крэдытаў на набыццё і будаўніцтва жылля ‑ у 1,7 раза. «Такія тэмпы мы і далей будзем захоўваць. Для гэтага нам трэба прыцягваць дадатковыя рэсурсы», ‑ сказаў старшыня праўлення Нацбанка. «Сёння з 30 дзеючых беларускіх банкаў замежны капітал прысутнічае ў 26. З іх стратэгічных інвестараў нямнога. А з прыходам новых інвестараў у нас узмоцніцца канкурэнтная барацьба паміж банкамі, больш хутка стануць укараняцца найноўшыя тэхналогіі, банкі яшчэ больш будуць зацікаўлены ў прыцягненні кліентаў, яшчэ больш мы зможам абслугоўваць малых і сярэдніх прадпрыемстваў, індывідуальных прадпрымальнікаў і насельніцтва», ‑ падкрэсліў Пётр Пракаповіч.

Каментары

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць