Грамадства

З сайта газеты «Вечерний Гродно» знік анлайн з маўклівай акцыі — чытайце яго на NN.BY

У ім вялося пра тое, што на вуіцы выйшлі сотні чалавек, а таксама пра размову Сямёна Шапіры з асобамі ў цывільным.

У ім вялося пра тое, што на вуліцы выйшлі сотні чалавек, а таксама пра размову Сямёна Шапіры з асобамі ў цывільным.

3 ліпеня гродзенская незалежная газета «Вечерний Гродно» на сваім сайце ладзіна анлайн з цэнтральных плошчаў горада, на якіх у нядзелю сабраліся сотні людзей. Сярод іншага, рэпартажы гаварылася пра тое, што каля крамы «Ратушная» (на рагу вуліцы Савецкай, што побач з Савецкай плошчай — nn.by) быў заўважаны кіраўнік вобласці Сямён Шапіра. Ён выйшаў з машыны і ў суправаджэнні міліцыянта падышоў да групы людзей у цывільным. Пра штосьці з імі пагаварыў, а затым з'ехаў. Пазней рэпартаж знік з сайта выдання. Даведацца пра прычыны гэтага ў калегаў з Гродна пакуль не атрымалася.

Падаём рэпартаж «ВГ» тут:

19.10

Каля «Ратушнага» (крама на рагу вуліцы Савецкай, што побач з Савецкай плошчай — nn.by) быў заўважаны кіраўнік вобласці Сямён Шапіра. Ён выйшаў з машыны і ў суправаджэнні міліцыянта падышоў да групы людзей у цывільным. Пра штосьці з імі пагаварыў, а затым з'ехаў.

Да гэтага часу народ стаяў не толькі ля крамы, але і на пляцоўцы, якая прылягае да будынка былога дома Прафсаюзаў.

У гэты час па вуліцы Савецкай шпацыравала даволі шмат гараджан. Яны ішлі як у бок плошчы Савецкай, так і ў бок плошчы Леніна. Многія здзіўлена глядзелі на натоўп. Той, хто сустракаў тут знаёмых, цікавіўся: «Чаму ў гэтым месцы сабралася так шмат людзей?»

19.22

Людзей дадалося. Зараз іх не менш трохсот. Людзі стаяць нават уздоўж металічных турнікетаў, якія агароджваюць плошчу Савецкую, куды практычна нікога не пускаюць. Было заўважана трое людзей у цывільным, якія здымаюць тое, што адбываецца на відэакамеру.

19.30

Усе пачалі пляскаць і крычаць «У-у-у!» Міліцыянт звярнуўся да натоўпу і два разы сказаў, што сваімі паводзінамі грамадзяне парушаюць закон РБ і могуць панесці адміністрацыйную адказнасць. Натоўп рушыў у бок ўнівермага.

19.35

На вуліцу Савецкую прыехала тры аўтобусы з мігалкамі. Там былі людзі ў цывільным.

Людзі ў цывільным заламалі рукі і завялі некалькі чалавек у аўтобус. Былі чутныя крыкі.

А ў гэты час каля кінатэатра «Гродна» перакрылі дарогу. Народ стаяў і не супраціўляўся, але ўжо не пляскаў.

19.40

Апладысменты пачаліся каля ўнівермага. Людзі ідуць у бок плошчы Леніна. Тыя, хто ішоў ім насустрач, таксама пачыналі пляскаць. Незвычайна павялі сябе вулічныя музыкі, якія пачалі раскідваць грошы. Дзеці сталі іх збіраць.

У натоўпе былі заўважаны і маладыя людзі, і больш дарослае пакаленне. Былі нават бацькі з маленькімі дзецьмі. Многія з іх пляскалі ў ладкі, а затым адпраўляліся да прапускных пунктаў, каб прайсці на плошчу Леніна, дзе ў гэты час праходзіць канцэрт.

Ацаніць, колькі было каля ўнівермага чалавек, досыць складана. Была запоўненая ўся вуліца.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках24

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Хто і як вырабляў яд для Аляксея Навальнага6

У Мінску адчынілася новая гандлёвая галерэя з фудкортам

Прастытуцыя, педафілія, пратэсты. Прапаганда выпусціла сюжэт пра ліквідаваны фонд дапамогі анкахворым дзецям «КіндэрВіта»6

Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Bielaruskicry — бо дарыў упрыгожванні Ціханоўскай10

Рубіа заявіў, што ЗША неабходна пераасэнсаваць значэнне НАТА21

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах1

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

Гісторыя беларускамоўнага мінскага самелье, які ведае 8 моў і вярнуўся з Жэневы, каб падымаць культуру ў Беларусі17

Дзевяцігадовая школьніца аддала аферыстам ювелірныя каштоўнасці мамы. Яе палохалі дзіцячым домам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках24

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць