З Масквы. Блог Алеся Чайчыца22

Чаму не ўдаецца прадаць беларускія прадпрыемствы?

Магчыма, сігнал аб падрыхтоўцы «Беларуськалія» і «Белаза» да IPO азначае, што дзяржава перастала спадзявацца атрымаць за іх грошы, якія можна было б выкарыстаць для пераадолення сённяшняга крызіса.

Як вядома, Беларускі ўрад раптоўна пачаў падрыхтоўку «Беларуськалія» да размяшчэння яго акцый на біржы пасля таго, як расійскі мільярдэр Керымаў і калійны канцэрн «Уралкалій» адмовіліся купляць гэты ці не найбольш прывабны беларускі актыў. Акрамя гэтага, на біржу плануецца вывесці і «Белаз».

Пастаўце сябе на месца расійскага інвестара:
уявім, што вы нават па нізкай цане купляеце прадпрыемства. Але
з цягам часу, пагатоў па меры выпраўлення эканамічнага становішча і ўзроўня самаўпэўненасці беларускіх уладаў, вы апыноўваецеся ў небяспецы: беларуская дзяржава ў лепшым выпадку пачне па традыцыі бесцырымонна ўмешвацца ў кіраванне прадпрыемствам, а ў горшым — і такая рызыка будзе інвестарамі ўлічвацца заўжды — нацыяналізуе яго назад.

Вы б купілі такое прадпрыемства? Вось і нават расійскія інвестары не купілі. Пра інтарэс кітайскіх кампаній, якія раней лічыліся галоўнымі прэтэндэнтамі на «Беларуськалій», цяпер канчаткова маўчаць.

Як пісалася раней, публічнае размяшчэнне — натуральны шлях частковага прыватызавання буйных дзяржаўных карпарацый, якім пайшлі, скажам, расійскія і казахскія дзяржаўныя нафтагазавыя кампаніі. Тое, што беларускія ўлады да гэтага дадумаліся — сама па сабе добрая навіна, хаця такіх добрых навінаў пра добрыя намеры мы за апошнія гады наслухаліся дастаткова. У тым ліку пра магчымасць публічнага размяшчэння нейкіх кампаній холдынга «Белнафтахім» паведамлялася ажно ў 2007 годзе.

Але вывад акцый кампаніі на прыстойную біржу — доўгі працэс, якому папярэднічае доўгая падрыхтоўка, якая ўключае ад аўдыта фінансавай справаздачнасці па міжнарожных стандартах за некалькі гадоў да пераналадкі кіраўнічых працэсаў. Таму IPO дзяржаўных кампаній хоць і прынясе ў доўгатэрміновай перспектыве безумоўныя выгады і самім прадпрыемствам, і краіне — але даць дзяржаве грошы «тут і зараз» яны не змогуць.

Магчыма, сігнал аб падрыхтоўцы «Беларуськалія» і «Белаза» да IPO азначае, што дзяржава перастала спадзявацца атрымаць за іх грошы, якія можна было б выкарыстаць для пераадолення сённяшняга крызіса.

Беларуская дзяржава застаецца ў патавай эканамічнай сітуацыі. Эканамічнае становішча пагаршаецца, але атрымаць грошы нават ад прыватызацыі самых лепшых актываў — задача куды больш складаная, чым магло здавацца спачатку.

Інвестары чакаюць радыкальных яскравых пазітыўных сігналаў. Такімі сігналамі маглі б быць толькі дэклараваныя намеры правесці рашучае рэфармаванне эканомікі і палітычнай сістэмы краіны. Такіх сігналаў няма — а значыць і грошай інвестараў не будзе.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Усе навіны →
Усе навіны

Белы дом выдаліў відэа Трампа з Абамамі ў выглядзе малпаў, але прэзідэнт ЗША адмовіўся выбачацца25

Сапраўдны палац за 90 рублёў. У Беларусі шукаюць гаспадара для пабудовы 1751 года6

Гэтай ноччу тэмпература не апускалася ніжэй за 10 градусаў

Францыя і Канада адкрылі консульствы ў Грэнландыі

Адстаўны падпалкоўнік міліцыі адсудзіў кватэру ў сваёй дачкі. Гучная сямейная гісторыя з Брэста14

Галоўнага судмедэксперта Мазыра асудзілі па справе Гаюна7

Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра аднаўленне чыгуначнага злучэння з Польшчай. Ці праўда?11

«Ён яшчэ сваё слова скажа». Ціханоўская — пра Ціханоўскага11

«Нешта можа здарыцца»: Трамп зрабіў новую заяву наконт мірных перамоў аб Украіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль7

Памятаеце Асоль Слівец? Жыццё фрыстайлісткі змянілася да непазнавальнасці, цяпер яна Абігаль

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць