З Масквы. Блог Алеся Чайчыца2121

Прыватызацыю найлепш праводзіць праз біржу

Размяшчэнне акцый на біржы - безумоўна найлепшы метад прыватызавання буйных развітых дзяржаўных кампаній і прыцягнення інвестараў

Кампаніі, чые акцыі абарачаюцца на біржы, прынята называць «публічнымі». Біржа дапускае акцыі да таргоў толькі пры ўмове, што іх кампанія-эмітэнт выконвае стандарты, якія забяспечваюць патэнцыйным інвестарам магчымасць зрабіць высновы пра яе фінансавы стан, вытворчую дзейнасць, карпаратыўнае кіраванне. Вядома, людзі купляюць акцыі для таго, каб атрымліваць дывідэнды з іх альбо зарабіць на росце цаны гэтых акцый.

Першасны вывад акцый кампаніі на біржу — гэта не аднаразовы крок і не толькі магчымасць прадаць частку капітала кампаніі інвестарам. Кампанія павінна прадугледжваць магчымасць дадатковых размяшчэнняў новых выпускаў сваіх акцый у будучыні (SPO), а таксама магчымасць прыцягнення заёмных сродкаў праз выпуск аблігацый. Для гэтага інвестар, які купіў акцыю, павінен быць упэўнены, што калі ён захоча яе прадаць, ён зможа яе прадаць.

Аднойчы выйшаўшы на біржу, кампанія мусіць пастаянна камунікаваць з сваімі дзейнымі і патэнцыйнымі інвестарамі, рэгулярна даваць справаздачы па бягучых справах, публікаваць правераныя аўдытарамі фінансавыя вынікі дзейнасці.

Пра якую адкрытасць для інвестараў можа ісці размова ў выпадку, напрыклад, са згаданым сёння ў сувязі з нібы першым у Беларусі IPO Барысаўскім заводам медычных прэпаратаў, калі на ягоным сайце няма нават фінансавай справаздачнасці (ды нават і самай базавай фінансавай інфармацыі)? На базе чаго інвестар павінен прымаць рашэнне набыць акцыі ў гэтым заводзе — на аснове нейкіх пустых трох абзацаў?

На сайце Беларускай валютна-фондавай біржы прадстаўлены спіс акцыяў ужо больш як дзвюх тысяч беларускіх кампаній, якія дапушчаныя да таргоў.
Тое, што пра большасць з іх нічога не вядома — лішне казаць. Які ўвогуле сэнс ім там знаходзіцца? Дзе масавы інвестар у гэтыя каштоўныя паперы, каму яны там патрэбныя? Патлумачце мо'?

Насамрэч было б сапраўды добра, каб акцыі маленькіх беларускіх кампаній маглі абарачацца на маленькай беларускай біржы, да якой вельмі просты доступ мелі б простыя беларусы. Біржа можа быць выдатным сродкам прыватызацыі дзяржаўнай маёмасці — калі прафесіянальна падыходзіць да справы.

Біржа - безумоўна найлепшы метад прыватызавання для буйных развітых дзяржаўных кампаній і прыцягнення інвестараў да іх.
На міжнародныя біржы даўно выведзеныя расійсікія «Газпром», «Роснефть» і казахстанскі «Казмунайгаз». Публічнае размяшчэнне — як знак якасці і для інвестараў, і для супрацоўнікаў, і для ўсёй грамадскасці. Пры размяшчэнні акцый тут ключавую ролю грае біржа: якая біржа, такі і набор інвестараў. Беларуская фондавая біржа мае адно кола інвестараў. На гэтым фоне ёсць, скажам, расійская ММВБ, дзе кола інвестараў значна шырэйшае. Ці тым больш Варшаўская WSE, якая ўпэўнена робіцца галоўнай біржавой пляцоўкай ў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе і дзе таргуецца процьма ўкраінскіх, напрыклад, кампаній. Не кажучы ўжо пра якіясь біржы Лонданскую ці Франкфурцкую.

Даўно павінны былі быць выведзеныя на заходнюю біржу той жа «Беларуськалі» ці беларуская нафтаперапрацоўка. Хутчэй за ўсё тады дзяржава магла б атрымаць шмат больш грошай за іх прыватызацыю.

Але для гэтага давялося б укласціся ў прывядзенне іх дзеяздольнасці да нармалёвага ўзроўня (знаючыя сябры пару гадоў таму з жахам казалі, што бухгалтарскі ўлік на некаторых флагманах беларускай прамысловасці дагэтуль вядзецца ў амбарных кнігах 50-х гадоў, а не на кампутары. Гэта што, праўда?)

- Але тады не былі б магчымымі кулуарныя непразрыстыя перамовы аб іх продажы інвестарам-авантурыстам.

- Але тады давялося б рэальна клапаціцца пра доўгатэрміновую інвестыцыйную прывабнасць краіны і рабіць рэальныя рэформы ў эканоміцы. Прычым пачынаць іх не ў другой палове 2000-х, а ў другой палове 90-х.

- Але тады… ну вы зразумелі.

Сапраўднае IPO кампаніі, звязанай з Беларуссю, — гэта магчымае размяшчэнне EPAM, мяркуючы па ўсім, на нью-ёрцкай тэхналагічнай біржы NASDAQ. Акрамя таго, на варшаўскай біржы размешчаная Silvano Fashion Group — эстонская холдынгавая кампанія, якой належыць знакамітая «Мілавіца». Як вы маглі заўважыць, ніводная з гэтых кампаній ужо не можа быць названа цалкам беларускаю.

Каментары21

Цяпер чытаюць

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Усе навіны →
Усе навіны

Як маці чатырох дзяцей стала кіроўцам аўтобуса ў Мінску3

Начны Раман стварае песні з вайбам 90‑х на беларускай мове10

У чата GPT здарыўся масавы збой1

Расія цяпер не трымае на тэрыторыі Беларусі вялікіх вайсковых сіл — Дзяржпагранслужба Украіны4

Ціханоўская паказала, як гуляе ў падэл на корце30

Эканаміст Львоўскі назваў самую небяспечную краіну16

У Пружанах са стралянінай затрымлівалі кіроўцу без правоў1

Кацярына Андрэева апублікавала першы допіс пасля вызвалення6

Апытанні перад выбарамі ў Каардынацыйную раду паказваюць, што Латушка захаваў найвышэйшы давер грамадства88

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?10

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць