У Гомельскім абласным судзе 5 ліпеня пачалося слуханне крымінальнай справы, фігурантамі якой з’яўляюцца 29 чалавек: супрацоўнікі ААТ «Гомельскі мясакамбінат» і міліцыянеры. Усе яны абвінавачваюцца ў шэрагу злачынстваў карупцыйнай скіраванасці.
Як паведамілі ў абласным судзе, службовыя і іншыя асобы прадпрыемства абвінавачваюцца ў хабарах, крадзяжах шляхам злоўжывання службовым становішчам і іншых злачынствах, прычым у статусе абвінавачваных — як генеральны дырэктар, так і работнікі аховы, начальнікі цэхаў, эканамісты і спецыялісты.
У судзе адзначылі, што за апошні час гэта першы працэс з такой колькасцю абвінавачваных, у якіх 80 адвакатаў. Апошні раз такія маштабныя па колькасці фігурантаў справы разглядаліся ў Гомелі пры расследаванні злачыннай дзейнасці арганізаванай групоўкі «пажарнікі».
Каментары