Навука і тэхналогіі99

Рабы суслік — будучы сімвал Міра і Карэлічаў

Менавіта тут эколагі хочуць аднавіць папуляцыю рэдкіх звяркоў.

Менавіта тут эколагі хочуць аднавіць папуляцыю рэдкіх звяркоў.

Надзея з'явілася пасля таго, як у раёне выявілі каля 40 асобін знікаючых жывёл. Аказалася, што мясцовыя жыхары больш за 30 гадоў вядуць вайну з маленькім суслікам. Вяскоўцы лічаць яго шкоднікам і нішчаць рознымі спосабамі. Напрыклад, заліваюць норы вадой.

Галоўны эксперт па біяразнастайнасці праекта ПРААН/ГЭФ Міхаіл Максіменка патлумачыў прычыну такой нелюбові: у свой час суслікі моцна распладзіліся ў Карэліцкім раёне і сталі знішчаць пасевы збожжавых. Звярку абвясцілі «хімічную вайну». Норы апрацоўвалі сярністым вугляродам, ужываліся вострадзеючыя атрутныя сродкі: фасфід цынку, фторацэтамід, цыянід і стрыхнін.

— З-за актыўнага знішчэння раней вядомыя паселішчы суслікаў у Карэліцкім раёне апынуліся нежылымі. Аднак знойдзеныя на мінулым тыдні 40 асобін даюць шанец для аднаўлення гэтага віду на тэрыторыі раёна, — кажа Міхаіл Максіменка.

Арэал рабога сусліка ў Карэліцкім раёне — самыя паўночныя ў Еўропе. Як расказаў спецыяліст, звярка прыцягнулі наваколлі пасёлка Мір з-за пагорыстай мясцовасці, багатай глебы і пашавых угоддзяў. Аднак многія жыхары Карэлічы да гэтага часу не ведаюць, што рабога сусліка ў 2004 годзе занеслі ў Чырвоную Кнігу. У апошнія гады колькасць звыклых для вобласці жывёл значна паменшылася. Сёння спецыялісты не пакідаюць спробаў знайсці большую колькасць суслікаў ў Карэліцкім раёне.

— Каб выратаваць звярка, неабходны ўдзел мясцовых жыхароў. Нават простыя на першы погляд дзеянні — данясенне інфармацыі аб неабходнасці аховы сусліка да землекарыстальнікаў, усталяванне агароджаў і інфармацыйных знакаў каля нор — могуць стаць вырашальнымі ў справе захавання звярка, — кажа Міхаіл Максіменка.

Даведка «ВГ»

Суслік замацаваўся ў Беларусі на бязлесных раўнінах ў рэгіёнах з інтэнсіўным земляробствам. Любімыя месцы пасялення рабога сусліка — гэта выганы і пашы працяглага выкарыстання, сухія межы, абложныя лугі. Сёння рабы суслік уваходзіць у лік відаў, якія ахоўваюцца на міжнародным узроўні: звярка ахоўваюць у Чэхіі, Венгрыі, Польшчы, Малдове, Украіне і шэрагу іншых краін.

Дарэчы

Згодна з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, за незаконную здабычу рабога сусліка і разбурэнне яго нор накладаецца штраф у памеры ад 20 да 50 базавых велічынь для фізічных асоб і да 1 000 — для юрыдычных асоб.

У тэму

Праект ПРААН/ГЭФ «Інтэграцыя пытанняў захавання біяразнастайнасці ў палітыку і практыку тэрытарыяльнага планавання ў Беларусі» рэалізуецца ў нашай краіне з студзеня 2010 Нацыянальным выканаўчым агенцтвам праекта з'яўляецца Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала17

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Усе навіны →
Усе навіны

Бабарыка хацеў балатавацца ў прэзідэнты ў 2015-м. Але не дазволіла жонка12

Акцёр Шон Пэн замест цырымоніі ўручэння «Оскара» паехаў у Кіеў ВІДЭА5

«Ела раз на суткі, скінула 4 кг». Беларуска, якая была захрасла на Мальдывах, вярнулася дадому

У Лідскім раёне завялася казуля-альбінос

Паводка затапіла два масты на ўсходзе Беларусі2

«Можа хопіць вату качаць?» «Белорусский силовик» атакуе «партыю міру» ў кіраўніцтве Расіі24

Вялікабрытанія і Германія адмовіліся адпраўляць караблі ў Армузскі праліў14

У Вілейцы анамалія: усюды снег растае, а тут не3

У беларускім лесе заўважылі шмат першых вясновых грыбоў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала17

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць