Меркаванні1414

«Польшча вывезла з сабой чыгуначнікаў», або Будзённая міфаманія «Брестского вестніка»

Польшча, што пакінула Заходнюю Беларусь, знішчыла практычна ўсю дарожную гаспадарку Брэста.

«Расійскія чыгуначнікі заўжды працягвалі руку дапамогі і падтрымлівалі беларускіх калег. У 1939 годзе, пасля таго як Польшча, што пакінула Заходнюю Беларусь, знішчыла практычна ўсю дарожную гаспадарку Брэста і вывезла з сабой чыгуначнікаў, тэхніка і кадры прыйшлі з Расіі».

Я прачытаў гэтыя фенаменальныя радкі ў другасным артыкуле ў газеце «Брестскій вестнік», прысвечаным сустрэчы ветэранаў чыгункі Беларусі і Расіі.

Аўтар ігнаруе той факт, што Польшча нікуды не «пакінула» Заходнюю Беларусь. Польшчу, як і Цэнтральную Еўропу ўвогуле падзялілі Гітлер і Сталін, нацысцкая Германія і Савецкі Саюз, тады два саюзнікі. «Знішчыць дарожную гаспадарку» Польшча не магла з той прычыны, што 17 верасня саветы пачалі наступ на Польшчу, а ўжо 22-га ў Брэсце адбыўся супольны савецка-нацысцкі парад. Заява ж «вывезла з сабой чыгуначнікаў» ўвогуле пакідае цяжкае маральнае ўражанне. Так, з’яднанне Беларусі і Украіны ў адну адміністратыўную адзінку было пазітыўным для гэтых нацый фактам, нягледзячы на злавеснасць таго, як яно было ажыццёўлена. Але няможна рабіць выгляд, што мы не ведаем, што на самой справе, чыгуначнікаў, як і настаўнікаў, леснікоў, бізнэсоўцаў татальна адправілі ў савецкія канцлагеры, і большасць з іх загінула ў Катыні і іншых месцах расстрэлу. Прычым сярод іх былі і палякі, і беларусы, і ўкраінцы.

Калі аўтар гэтага не ведае, то гэта горкі вынік ілюзорнай адукацыі. Калі ж ведае і скажае факты, то рэдкі цынізм, які Бог карае.

Саветы ў заваяваных краінах дзейнічалі так, як і немцы — выразалі эліты, якія маглі б узначаліць супраціўленне ці, прынамсі, захаваць свой аўтарытэт і культурны ўплыў.

Тэхніка і кадры прыйшлі з Расіі — гэта праўда, як праўда і тое, што прыйшлі яны ў рамках палітыкі каланізацыі нашай краіны, абсалютна аналагічнай той, якую ажыццяўлялі палякі да 39-га. Калі заплюшчваем вочы на праўду гісторыі, мы проста кансервуем сваё неразуменне прычын і наступстваў падзей, што адбываюцца вакол нас і цяпер. Мы не разумеем тады, нашто Пуцін навязаў нам Мытны саюз, нашто «Газпром» павышае цэны на газ ці чаму Польшча і меншыя краіны Цэнтральнай Еўропы ўступілі ў Еўрасаюз і настойліва шукаюць абарончага парасона ЗША.

Такая міфаманія характэрная і для «Брестского вестніка», і для шмат якіх цяперашніх «чэсных» СМІ. Вазьміце гісторыю Брэсцкай крэпасці. Не так даўно ізноў усе афіцыйныя СМІ паднялі на шчыт савецкі міф пра «абарону, што доўжылася месяц» — міф, зручна прыдуманы ў 1954 годзе пісьменнікам Смірновым, які дазволіў адвесці людзей ад нязручных пытанняў. Ад пытання, чаму краіна і войска не былі падрыхтаваныя да вайны? Чаму спатрэбілася абараняць Маскву? Чаму страты Чырвонай арміі забітымі і захопленымі ў палон у многія разы пераўзыходзілі нямецкія?

Гісторыя — настаўніца жыцця. Раз чалавек так піша, значыць, ён такое ўяўленне мае пра мінулае нашага краю. Значыць, так яго вучылі ў школе і ўніверсітэце. Гэта не якаясьці адмысловая хлусня, гэта звыклая версія мінулага. А версія мінулага — гэта заўжды версія сябе.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?7

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Магілёвам Fiat збіў двух дарожных рабочых — 23‑гадовы хлопец загінуў

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну33

Падлетак змайстраваў незвычайны «Бульбамабіль» — мінакі не даюць яму без увагі праехаць4

Такога Мінска вы не бачылі — яго засадзілі «лавандай». Як вам?8

У Беларусі ніяк не могуць паказаць сусветны хіт — давялося вяртаць грошы за квіткі4

Хто тыя два персанажы, якія не пілі ў міжваеннай Вільні, як Зоську Верас абудзілі ад летаргіі і ці праўдзівая байка пра Караткевіча і рэстаран1

Якія рэтранслятары на мяжы мае на ўвазе Украіна?112

Генштаб УСУ паведаміў пра ўдар па цэнтры касмічнай сувязі ў Падмаскоўі1

УСУ нанеслі ракетны ўдар па заводзе ВПК у Варонежы. У дзённы час13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?7

Ніводзін лукашэнкаўскі СМІ і канал не выкарыстаў слова «рэтранслятары». Што гэта можа азначаць?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць