Здарэнні55

Віцяблянка заплаціла маскоўскаму ашуканцу Br9 млн за «халяўную» «Аўдзі-А6»

Віцяблянка заплаціла маскоўскаму ашуканцу Br9 млн за «халяўную» Аўдзі-А6,
паведаміў карэспандэнту БЕЛТА пракурор Кастрычніцкага раёна Віцебска Уладзімір Шалухін.

У траўні гэтага года 28-гадовай маладой жанчыне на мабільны тэлефон прыйшло паведамленне пра перамогу ў рэкламнай акцыі кампаніі «Welcom-Telecom». У якасці ўзнагароды ёй была абяцаная новенькая Аўдзі-А6. Жанчына патэлефанавала па кантактным тэлефоне, дзе ёй пацвердзілі сказанае і прапанавалі азнаёміцца з умовамі акцыі на афіцыйным сайце кампаніі ў інтэрнэце. Інфармацыя, атрыманая ў сусветнай павуціне, пераканала віцяблянку ў рэальнасці нечаканай удачы. Не верачы свайму шчасцю, яна звязалася з нейкім Жэнем, указаным у якасці кантактнай асобы, і пацікавілася, як забраць прыз. «Нічога складанага», — запэўніў яе на другім канцы дроту прыязны мужчына, дадаўшы, што ёй толькі варта заплаціць 1% ад цаны аўтамабіля за афармленне дакументаў, а астатнія пытанні па дастаўцы кампанія бярэ на сябе.

Сабраўшы ўсе свае зберажэнні, віцяблянка перавяла на прыватнае імя ў Маскву Br2,2 млн.
Праз некаторы час прадстаўнік кампаніі ператэлефанаваў, паведаміў, што грошы дайшлі, аўтамабіль да адпраўкі рыхтуецца, ды толькі, можа, дама жадае атрымаць свой прыз наяўнымі? Дама пагадзілася. За гэта ў яе папрасілі яшчэ 1,5% цаны машыны ў якасці даплаты за банкаўскі перавод. Прабегшыся па сябрах-знаёмых, пераможца супермегаакцыі наскрэбла неабходную суму, але ў валюце. Аднак «Жэня» праявіў разуменне, пагадзіўшыся прыняць і даляры, і еўра. Затым пайшлі новыя раптоўныя затрымкі, абяцанні, сціплыя просьбы аб выплаце грошай у сувязі з чарговымі форс-мажорнымі абставінамі. Скончылася гісторыя трывіяльна: знікненнем сайта ў інтэрнэце і абарванымі кантактамі з мілым «Жэнем».

На ўсведамленне сябе ахвярай ашуканцаў жанчыне спатрэбілася некалькі месяцаў і Br9 млн агулам.
Цяпер па яе заяве аддзелам унутраных справаў Кастрычніцкага раёна Віцебска вядзецца праверка, вырашаецца пытанне пра распачынанне крымінальнай справы па арт.212 Крымінальнага кодэкса Беларусі (Крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі).

Характэрна, што 18 ліпеня ў АУС Кастрычніцкага раёна паступіла аналагічная заява ад 51-гадовай жыхаркі абласнога цэнтра. За мару пра аўтамабіль чарговая «пераможца» гэтай жа акцыі заплаціла 59 тыс. расійскіх рублёў, дадаў Уладзімір Шалухін.

Каментары5

Цяпер чытаюць

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая31

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Усе навіны →
Усе навіны

Чалавек пазначаны ў спісе памілаваных, але застаецца за кратамі. Адбылася памылка? Што рабіць?2

Іранцы ўпершыню ў гісторыі падбілі амерыканскі самалёт F-353

Фестывалю Lidbeer сёлета не будзе1

Па гомельскім даху бегае пацук, якога баяцца нават каты ВІДЭА6

Мінскае метро разам з «Алесяй» пачне капаць «Марыя». Справа мае пайсці хутчэй1

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА8

Папулярным службам дастаўкі піцы загадалі скасаваць мінімальныя сумы заказаў2

Кіраўнік Rheinmetall: Запасы сродкаў СПА ў ЗША і Еўропе блізкія да вычарпання7

Вось як цяпер выглядаюць Эдуард Пальчыс і Кацярына Андрэева ФОТЫ4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая31

«Яна даўнавата ў Беларусі». Бацька Анжалікі Мельнікавай прызнаўся, што яна жывая і здаровая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць