Здарэнні55

Усё сур'ёзна: аварыяй на «Беларуськаліі» зоймецца ўрад

Урадавую міжведамасную камісію па ліквідацыі пагрозы затаплення рудніка ўзначаліў Уладзімір Сямашка.

Урадавую міжведамасную камісію па ліквідацыі пагрозы затаплення рудніка ўзначаліў Уладзімір Сямашка.

У Беларусі створана ўрадавая міжведамасная камісія па ліквідацыі пагрозы затаплення аднаго з руднікоў ААТ «Беларуськалій», яе ўзначаліў першы віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, паведамляе БелаПАН. Камісія, у якую ўвайшлі сярод іншых МНС і Мінпрыроды, зоймецца высвятленнем прычын падтаплення і распрацоўкай мер па яго ліквідацыі.

Выглядае, што сітуацыя ў Салігорску насамрэч куды больш сур’ёзная, чым раней паведамлялі афіцыйныя крыніцы. Ужо сам факт стварэння камісіі на чале з віцэ-прэм'ерам паказальны.

Нагадаем, што ў ноч на 24 чэрвеня гэтага года на рудніку 2-га рудаўпраўлення прадпрыемства адбылася выдзяленне расолаў у выпрацаваную пароду. Першапачаткова інфармацыя з’явілася ў інтэрнэце. Афіцыйныя крыніцы зрабілі заявы з тыднёвым спазненнем. Так, на сайце «Беларуськалія» інфармацыя з’явілася толькі 30 чэрвеня. Пасля гэтага паведамленні пра актуальную сітуацыю на рудніку на сайце прадпрыемства стала з’яўляцца досыць рэгулярна.

Новая хваля чутак пра сітуацыю на «Беларуськаліі» з’явілася два тыдні таму. Тады ў інтэрнэце загаварылі пра тое, што нібыта пад рудніком №2 знайшлі падземнае возера. Але кіраўніцтва прадпрыемства і на гэты раз заявіла, што сітуацыя пад кантролем.

Цяпер, калі афіцыйна заяўлена пра стварэнне ўрадавай камісіі, чыноўнікі пачалі выдаваць падрабязнасці, пра якія раней можна было даведацца толькі з неафіцыйных крыніцаў, ды і то ў выглядзе чутак. Так, намеснік дырэктара дэпартамента па геалогіі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Уладзімір Варакса ў інтэрв’ю БелаПАН не выключыў, што адной з прычынай падтаплення маглі стаць карставыя воды. А гендырэктар «Беларуськалія» Валерый Кірыенка наўпрост заявіў агенцтву «Інтэрфакс-Захад», што карставыя воды і падтапілі руднік. Пры гэтым ён адзначыў, што сітуацыя кантралюецца, прадпрыемства працуе ў звычайным рэжыме.

Далей агенцтва прыводзіць словы аднаго з экспертаў, знаёмага з сітуацыяй на рудніку. Па яго словах, пад рудніком насамрэч існуе падземнае возера і яно нават нанесенае на карту Старобінскага радовішча. З гэтага вынікае, што кіраўніцтва прадпрыемства не можа не ведаць пра яго існаванне і, адпаведна, пра пагрозу затаплення. Па словах суразмоўцы агенцтва, «Беларуськалій», імкнучыся выканаць заданні па павелічэнні аб’ёмаў здабычы калію, парушыў правілы бяспекі, што і прывяло да аварыі на рудніку.

Ён падкрэсліў, што поўнай інфармацыя валодаюць толькі кіраўніцтва прадпрыемства і міжведамасная камісія. Што да прагнозаў развіцця сітуацыі, то іх пакуль зрабіць не можа ніхто, падкрэсліў эксперт.

Каментары5

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Ізраілі 21 пацярпелы, ніхто не загінуў1

У Ізраілі 21 пацярпелы, ніхто не загінуў

Усе навіны →
Усе навіны

У Маладзечне 13-гадовая дзяўчынка закахалася ў 16-гадовага старшакласніка. Усё скончылася сумна13

Самалёт з Мінска ў Дубай экстранна сеў у Баку

Ізраільскія СМІ: ядзерны рэактар у іранскім Натанзе знішчаны дашчэнту12

Каму з беларускіх дзяцей нельга вучыцца за мяжой? Мінадукацыі пракаментавала нашумелы закон3

Прапагандыст Ігар Тур вырашыў перасяліцца бліжэй да Астрашыцкага Гарадка19

Ціханоўская пра кейс Мельнікавай: Сітуацыя страшная32

У Польшчы затрымалі афганца, які думаў, што ён у Парыжы. Так яму сказаў праваднік, што суправаджаў ад мяжы Беларусі3

Якія часы, такія і прэзенты: у беларускіх аптэках можна набыць падарункавыя сертыфікаты1

Ізраіль задзейнічаў для ўдараў па Іране 200 самалётаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Ізраілі 21 пацярпелы, ніхто не загінуў1

У Ізраілі 21 пацярпелы, ніхто не загінуў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць