Улада

Міліцыя шукала значкі і налепкі

Cупрацоўнікі міліцыі зрабілі ператрусы на кватэрах актывістаў незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» у Баранавічах і Воршы.

Cупрацоўнікі міліцыі зрабілі ператрусы на кватэрах актывістаў незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» у Баранавічах і Воршы. Налепкі, значкі, кампакт‑дыскі, якія знайшлі міліцыянты, знаходзяцца ў аддзелах міліцыі. Актывіста рэгіянальнай арганізацыі ў Воршы Сяржука Гумінскага, супраць якога распачата крымінальная справа за палітычныя графіці, выклікаюць на допыты.

Міліцыянты зрабілі ператрус на кватэры Яраслава Грышчэні. Ён узначальвае Баранавіцкую філію незарэгістраванай арганізацыі «Малады фронт» і неаднойчы затрымліваўся супрацоўнікамі міліцыі. Учора ўвечары, калі Яраслава не было дома, на кватэру прыйшлі трое міліцыянтаў. Маці Яраслава распавяла «Свабодзе», што сярод іх быў участковы інспэктар Андрэй Воінаў. Міліцыянты паведамілі, што ім неабходна праверыць асабістыя рэчы Яраслава. Гаворыць Сьвятлана Грышчэня:

С.Грышчэня: «Яны ўпэўнена ўвайшлі, бо ведалі, што ў яго нешта ёсьць. Кажуць, што ўсё гэта мы забяром, каб напярэдадні выбараў гэтага не было. Участковы прасіў мяне, каб 14‑га чысла я яго ўтрымала і не пускала ў Менск».

Міліцыянты знайшлі ў кватэры некалькі налепак «Джынс – за Свабоду» з партрэтам Аляксандра Казуліна, а таксама значкі «Я выбіраю Свабоду». За дзень да гэтага, 8 студзеня, міліцыянты затрымалі Яраслава Грышчэню на вакзале ў Баранавічах, калі ён выйшаў з менскай электрычкі. У хлопца забралі ўсе налепкі, якія знайшлі ў заплечніку. Пры гэтым міліцыянты ня склалі пратаколаў з пералікам забранага.

Я.Грышчэня: «Цяпер у Баранавіцкай міліцыі знаходзіцца каля тысячы календароў, каля двух тысяч налепак «Джынс – за свабоду» і яшчэ каля трох дзесяткаў значкоў. Міліцыянты то з цягніка цябе здымуць, то потым, калі сядзіш з сябрамі нейдзе ў горадзе, табе тэлефануюць і кажуць, што трэба вяртацца дахаты, бо дома ператрус».

Актывіста «Маладога фронту» Сяржука Гумінскага ў Воршы затрымалі на кватэры ў ноч на 24 сьнежня. Супраць яго распачалі крымінальную справу за графіці палітычнага зьместу. Падставай сталі надпісы на плоце: «Свабоду палітвязьням», «Свабоду Дашкевічу», «Жыве Беларусь» ды іншыя. Сяржуку 18 гадоў. Ён не выключае, што яго чакае лёс Артура Фінькевіча, які адбывае пакараньне на «хіміі» у Магілёве за палітычныя графіці.

С.Гумінскі: «Мяне з кватэры вывезьлі двое міліцыянтаў. Казалі, што мяне вязуць на апазнаньне асобы, бо была нейкая бойка. У пастарунку мне ўжо прыпісалі артыкул за графіці. На кватэры двойчы правялі ператрусы. Міліцыянты потым прыходзілі да маіх бацькоў, шукалі там мяне. Ходзяць па маіх сябрах і пытаюцца, калі тыя мяне бачылі. Цяпер шукаюць маіх сяброў».

Сяржука Гумінскага і Яраслава Грышчэню выключылі з навучальных установаў. Яны плянуюць працягнуць навучаньне за мяжой.

Актывістка арганізацыі Яна Карповіч, якая вучыцца ў дзяржаўным эканамічным унівэрсытэце, падала скаргу ў пракуратуру на супрацоўнікаў КДБ, якія прыходзілі напрыканцы сьнежня да яе на вучобу і прымушалі супрацоўнічаць зь імі. У выпадку адмовы, яны пагражалі, што гэта будзе мець для яе нэгатыўныя наступствы.

Любоў Лунёва, Радыё Свабода

Каментары

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках24

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Хто і як вырабляў яд для Аляксея Навальнага6

У Мінску адчынілася новая гандлёвая галерэя з фудкортам

Прастытуцыя, педафілія, пратэсты. Прапаганда выпусціла сюжэт пра ліквідаваны фонд дапамогі анкахворым дзецям «КіндэрВіта»6

Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Bielaruskicry — бо дарыў упрыгожванні Ціханоўскай10

Рубіа заявіў, што ЗША неабходна пераасэнсаваць значэнне НАТА21

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах1

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

Гісторыя беларускамоўнага мінскага самелье, які ведае 8 моў і вярнуўся з Жэневы, каб падымаць культуру ў Беларусі17

Дзевяцігадовая школьніца аддала аферыстам ювелірныя каштоўнасці мамы. Яе палохалі дзіцячым домам2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках24

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сябе ў выразах у сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць