Свет11

Мядзведзеў прадказаў прэзідэнту Сірыі «сумную долю»

Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў лічыць, што кіраўніцтва Сірыі «чакае сумная доля», калі яно не пойдзе на дыялог з апазіцыяй і на рэформы.

«Падчас нашых асабістых зносінаў і ў лістах, якія я прэзідэнту Сірыі накіроўваў, я праводжу адну ідэю: трэба тэрмінова праводзіць рэформы, мірыцца з апазіцыяй, аднаўляць грамадзянскі мір і ствараць сучасную дзяржаву», — заявіў Мядзведзеў у інтэрв’ю Першаму інфармацыйнаму каўказскаму каналу, тэлекампаніі Russia Today і радыёстанцыі «Эхо Москвы».

«Калі ён не зможа гэтага зрабіць, яго чакае сумная доля, і ў канчатковым выніку нам давядзецца прымаць нейкія рашэнні», — дадаў Мядзведзеў. Да гэтага часу Расія была катэгарычна супраць любых санкцый у дачыненні да сірыйскага рэжыму.

Напярэдадні сірыйскія ўлады жорсткай крытыцы падвергнуў прадстаўнік Мядзведзева Міхаіл Маргелаў, фактычна абвінаваціўшы прэзідэнта Башара Асада ў развязванні кровапраліцця.

Прэзідэнт Расіі не стаў наўпрост параўноўваць сітуацыю ў Сірыі, Лівіі з сітуацыяй у Грузіі ў жніўні 2008 года.

«Гэта вельмі індывідуальныя рэчы», — лічыць ён.

«У Лівіі ёсць чалавек, які 40 гадоў кіруе краінай, і ён вырашыў ужыць сілу супраць сваёй краіны, — працягнуў Мядзведзеў. — Мы не лічым гэта правільным».

«У Грузіі задача была ў тым, каб склейваць краіну, а Лівія пакуль не распалася», — дадаў ён.

«Сірыя — гэта больш складаная тэма, там сітуацыя развіваецца больш драматычна, — лічыць Мядзведзеў. — Кадафі аддаў вельмі жорсткія ўказанні па знішчэнні апазіцыі, а цяперашні прэзідэнт Сірыі такіх указанняў не аддаваў, але, на жаль, і там гінуць людзі ў вялікай колькасці, і гэта выклікае наша вялікую занепакоенасць».

Пазіцыя Расіі па Сірыі моцна змянілася за апошні час. У канцы мая ў інтэрв’ю Financial Times Мядзведзеў казаў, што яму шкада прэзідэнта Сірыі, які «спазніўся з рэформамі».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА5

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўнік Следчага камітэта Расіі заклікаў праверыць дзіцячую кнігу «Шкодныя парады». У ёй пабачылі сумнеўныя ўстаноўкі11

Праваабарончы цэнтр «Вясна» адкрыў дадатковы офіс у Варшаве4

«Тысячу даляраў за месяц — рэальна». Колькі цяпер зарабляюць медыкі ў Беларусі?21

Украіна прапаноўвала перайменаваць частку Данбаса ў «Донілэнд» у гонар Трампа7

Трамп заявіў, што не хоча падаўжаць перамір'е з Іранам і чакае бамбардзіровак3

Амерыканцы алічбавалі трафейныя дакументы са Смаленскага архіва, вывезенага нацыстамі. У ім варта шукаць і дакументы па беларускім пытанні6

Турэцкі палітык стаў мемам з-за сваіх вусоў4

У Расіі затрымалі гендырэктара самага буйнога выдавецтва «Эксмо». Шмат іх кніг прадаецца і ў Беларусі2

Студэнты ЕГУ баяцца вяртацца дадому13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА5

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць