Меркаванні1919

Брытанец, які збіраў фота марадзёраў, зачыніў свой блог: малюнкаў стала занадта шмат

Ён заклікаў неабыякавых суграмадзянаў выкладаць фота рабаўнікоў у Twitter.

Ён заклікаў неабыякавых суграмадзянаў выкладаць фота рабаўнікоў у Twitter.

Жыхар Вялікабрытаніі, які збіраў у інтэрнэце фатаграфіі марадзёраў, абвясціў аб закрыцці свайго блога. Як патлумачыў аўтар праекта Catch A Looter («Злаві марадзёра»), здымкаў стала занадта шмат, і ён больш не можа справіцца з іх публікацыяй.

«Спачатку гэта быў адзін горад, і збор розных фатаграфій меў сэнс. Цяпер гэта распаўсюдзілася па ўсёй Вялікабрытаніі, зараз гэта тоны фатаграфій, і я ледзь з гэтым спраўляюся», — цытуе аўтара блога Газета.ru.

У блогу брытанец публікаваў фатаграфіі пагромшчыкаў, якія яму дасылалі па электроннай пошце. У подпісах да малюнкаў называўся раён Лондана і прыкладныя час, калі быў заўважаны чарговы марадзёр.

Цяпер аўтар блога заклікае брытанцаў публікаваць малюнкі ў Twitter з хэштэгам # catchalooter або адразу адпраўляць на сайт Crimestoppers, дзе можна ананімна паведаміць аб злачынстве.

Аўтар блога спадзяецца, што здолеў «палепшыць уяўленне пра тое, што гэта марадзёрства не было проста “арганізаванымі праз сацыяльныя медыя беспарадкамі” або “марадзёрствам 12-13-гадовых” або нават “пратэстам”», - напісаў аўтар блога.

Беспарадкі ў Англіі ўспыхнулі ў суботу 6 жніўня, калі ў Лонданскім раёне Тотэнхэм каля паліцэйскага ўчастка сабраўся натоўп, які патрабаваў справядлівага расследавання забойства 29-гадовага Марка Дагана. Пазней беспарадкі перакінуліся на іншыя раёны сталіцы, а затым і на іншыя гарады краіны. У панядзелак беспарадкі былі зафіксаваныя ў прыгарадзе Стакгольма.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Усе навіны →
Усе навіны

Перад сустрэчай з Лукашэнкам Коўла забаўлялі расказамі пра зімовую рыбалку5

Беларускі мотагоншчык цудам выжыў пасля падзення са скалы 1

Заходнія дыпламаты паўдзельнічалі ў жалобных мерапрыемствах у Хатыні10

Не толькі ў Беларусі. Продажы кітайскіх аўто ў Еўропе растуць шалёнымі тэмпамі4

Пашынян у метро эмацыйна паспрачаўся з пасажыркай наконт Карабаха7

Падрабязнасці дыверсіі ў Чэхіі: падпалены завод вырабляў цеплавізары для УСУ2

«Я расказваў ім пра метады негвалтоўнага супраціву Расіі». Партнёра Карач па пацыфізме збілі ў кіеўскім ваенкамаце24

«Вы ведаеце, што большасць беларусаў лічаць вас нікчэмнымі халуямі?»16

У Слуцкім раёне за адну гадзіну на пажарах загінулі два чалавекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона6

Сёння Мінск прачнуўся ўначы ад гучнага гука, падобнага да дрона

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць