Спорт11

Вікторыя Азаранка выйшла ў трэці круг буйнога тэніснага турніру ў Таронта

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (4-ы нумар сусветнага рэйтынгу) выйшла ў трэці круг адзіночнага разраду буйнога турніру Rogers Cup у Таронта (Канада) з прызавым фондам 2 млн. 50 тысяч долараў ЗША. «Пасеяная» на турніры пад 4-м нумарам, першы круг Азаранка прапусціла, а ў другім лёгка абыграла канадку Стэфані Дзюбуа (108) — 6:0, 6:0.

У трэцім крузе Азаранка сёння сустрэнецца з іспанкай Марыяй Хасэ Марцінес Санчэс (37), якая прабілася ў асноўную сетку з кваліфікацыі і ў першым крузе абыграла 14-ю «сеяную» расіянку Анастасію Паўлючэнкаву.

Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вольга Гаварцова (105) у адзіночным разрадзе стартавала з кваліфікацыі, але ўжо ў першым крузе пацярпела паражэнне ад італьянкі Альберты Брыянці (56) — 1:6, 5:7.

Вікторыя Азаранка і Вольга Гаварцова таксама гуляюць і ў парным разрадзе.

Дуэт Азаранкі і расіянкі Марыі Кірыленкі атрымаў 4-ы нумар «пасеву» і ад першага круга быў вызвалены. У другім жа крузе беларуска-расійскай пары сёння адбудзецца матч з Анай Івановіч (Сербія) і Андрэа Петкавіч (Германія).

Вольга Гаварцова і Чыа-Юнь Чуань з Тайваня ў першым крузе абыгралі расійска-французскую пару Марыя Кандрацьева/Сафі Лефеўр — 6:3, 7:5. У другім крузе Гаварцова і Чуань сёння згуляюць супраць польскага дуэта Клаудзіа Янс-Ігнацік/Аліцыя Расольска.

Адзначым, што летась Rogers Cup праходзіў на кортах Манрэаля. Вікторыя Азаранка дайшла да паўфіналу, дзе ўступіла расіянцы Веры Званаровай, а Вольга Гаварцова ўжо ў першым крузе прайграла бельгійцы Яніне Вікмаер.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў9

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Літвы падрабязна расказаў, як атрымаў траўму5

Затрымалі 27‑гадовую пінчанку, якая вербавала дзяўчат для інтым-паслуг за мяжой

KFC запусціла лінейку беларускіх страў5

Кітай запатрабаваў ад Ірана не перашкаджаць пастаўкам катарскага звадкаванага прыроднага газу4

Жыхар Маладзечна вёз у электрычцы баявую гранату, а потым паставіў яе на паліцу ў інтэрнаце

У Свіслачы знайшлі цела мужчыны. Ім аказаўся зніклы ў канцы снежня Павел Калашнікаў1

Ціхан Чарнякевіч: Рэальнасць стала такой абсурднай, што хочацца запісаць яе, пакуль не знікла1

Міхаіла Баразну знялі з пасады рэктара Акадэміі мастацтваў

«І я пацалую табе руку, калі будуць курчыцца Фукуяма, Леві і Кісінджэр». Як Азаронак фліртаваў з Дугінай21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў9

Як выглядае стылёвы дом новай рэктаркі Акадэміі мастацтваў коштам паўмільёна даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць