Здарэнні1414

Жыхар Баранавічаў жорстка збіў маці і выкінуў яе з кватэры паміраць

Жанчына некалькі гадзін праляжала на падлозе ў агульным калідоры маласямейкі, але ніхто з суседзяў не выклікаў медыкаў.

Трагедыя адбылася ў адной з маласямеек у Паўночным мікрараёне ўвечары 10 жніўня.

Збітая жанчына, якую сын выштурхаў з пакоя, некалькі гадзін праляжала на падлозе ў агульным калідоры маласямейкі, але ніхто з суседзяў не выклікаў медыкаў. Ад атрыманых траўмаў гараджанка памерла.

Як паведаміў пракурор г. Баранавічы Аляксей Більдзейка, цела 46-гадовай жанчыны каля чатырох раніцы 11 жніўня ў калідоры дома выявіў сусед.

Паводле папярэдняй інфармацыі, вечарам 10 жніўня паміж загінулай і яе 26-гадовым сынам пасля сумеснага распівання спіртных напояў успыхнула сварка. Мужчына стаў збіваць маці. Па словах пракурора, сын нанёс маці шматлікія ўдары па галаве і тулаве, пасля чаго выкінуў яе ў калідор, дзе праз некалькі гадзін жанчына памерла.

«Гараджанка працяглы час праляжала на падлозе. І я думаю, што людзі хадзілі, бачылі — калідор у доме вялікі, кватэр шмат — але чамусьці ніхто не дапамог жанчыне, не паведаміў аб тым, што здарылася. Як такое магло адбыцца? Чаму людзі настолькі абыякава паставіліся да чужой бяды? Не разумею», — здзіўляецца Аляксей Більдзейка.

Па дадзеных пракурора, мужчына працаваў грузчыкам, раней прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне грамадскага парадку ў п’яным выглядзе, а таксама быў судзімы за пагрозу забойства. Гараджанін затрыманы і змешчаны ў ізалятар часовага ўтрымання. У дачыненні да яго 11 жніўня пракуратурай распачата справа па п. 6 ч. 2 арт. 139 КК (забойства, учыненае з асаблівай жорсткасцю).

Каментары14

Цяпер чытаюць

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру4

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Усе навіны →
Усе навіны

У Папуа — Новай Гвінеі злавілі рыбу, якую не бачылі больш за 40 гадоў

ФІФА абвінаваціла УЕФА ў кампаніі па ачарненні Інфанціна3

Стала вядома, калі ў Мінску пабудуюць трэцяе транспартнае кола

Зяленскі паабяцаў не біць па Расіі, пакуль там будуць Уіткаф і Кушнер

У Мінску BMW пры развароце ўрэзаўся ў агароджу і Mercedes

У Польшчы ў заблакаваную на чыгуначным пераездзе фуру на хуткасці ўляцеў цягнік ВІДЭА3

У Брэсце касцёл ператварылі ў канцэртную залу. Квіткі раскупляюць за хвіліны, але вернікі не ў захапленні10

У Лагойскім раёне хлопец сп'яна падпаліў саламяную фігуру, пастаўленую да «Дажынак» ВІДЭА8

Цыклон «Вілья» прынясе ў Беларусь штармавы вецер і моцныя дажджы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру4

У Гомелі за палітыку асудзілі кіраўніка аб'яднання, якое шукае парэшткі ахвяраў вайны і сталінскіх рэпрэсій, і яго жонку-медсястру

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць