Грамадства22

Василь Быков і Андрэй Сахараў

Трапіў мне ў рукі інфармацыйна-аналітычны бюлетэнь “Свабодная думка”. Стандартны такі бюлетэнь – на добрай паперы, памерам А4, надрукаваны 10-тысячным накладам у Расеі — знаёміць чытачоў зь меркаваньнямі лідэраў палітычнай апазіцыі па надзённых пытаньнях.

Трапіў мне ў рукі інфармацыйна‑аналітычны бюлетэнь «Свабодная думка». Стандартны такі бюлетэнь – на добрай паперы, памерам А4, надрукаваны 10‑тысячным накладам у Расеі — знаёміць чытачоў зь меркаваньнямі лідэраў палітычнай апазіцыі па надзённых пытаньнях.

Вінцук Вячорка камэнтуе на старонках «Свабоднай думкі» пасланьне Эўразьвязу народу Беларусі. Усё б нічога, каб не адна акалічнасьць у афармленьні першай паласы. Слова рэдактара суправаджае цытата вядомага расейскага праваабаронцы Андрэя Сахарава пра неабходнасьць інтэлектуальнай свабоды для чалавека. Ніжэй разьмешчаны фотаздымак хлапчука са значкам «За Свабоду» на тле міліцэйскага кардону. На здымку – цытата Васіля Быкава пра свабоду. Яшчэ ніжэй караценькі зварот Аб’яднаных дэмакратычных сілаў наконт важнасьці свабоды з абяцаньнем быць разам і вярнуца на плошчу Каліноўскага.

Дык вось – цытата Сахарава надрукаваная па‑беларуску, словы ж Быкава – па‑расейску, як і абяцаньне «вернуться на площадь Калиновского». Можна патлумачыць гэта нейкай накладкай, асаблівасьцямі вёрсткі матэрыялу, але чаму тады імя аўтара здымку, на якім зьмешчана цытата Васіля Быкава, зроблены па‑беларуску? Акрамя таго адказы беларускіх палітыкаў на адныя і тыя ж пытаньні друкуюцца таксама хто па‑расейску, хто па‑беларуску. Ці паленаваліся перакласьці на адну мову, ці задумка такая, незразумела. Гэтыя ляпы выклікаюць шмат пытаньняў: хто вызначае моўную палітыку выданьня, на каго ён разьлічаны? Калі перавагу расейскай мовы можна патлумачыць арыентацыяй на расейскамоўнага чытача, то чаму б не зрабіць два варыянты газэткі – па колькасьці накладу і якасьці друку ня скажаш пра брак сродкаў у Свабоднай ініцыятыўнай групы, якая выдае бюлетэнь.

Безумоўна, важна інфармаваць насельніцтва, асабліва сёньня, маючы паўзадушаную вольную прэсу. Але рабіць гэта неабходна прафэсійна, не ствараючы кашы ў галовах чытачоў. А так ствараецца уражаньне, што нехта па‑просту не задумваючыся адпрацаваў грошы.

Каментары2

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Усе навіны →
Усе навіны

Ці могуць мінскія школьнікі бясплатна карыстацца грамадскім транспартам падчас летніх канікул?

Следства ўстанавіла асобу забойцы польскага салдата, забітага на беларускай мяжы. Падазраваны можа хавацца ў Беларусі2

ДТЗ у Буда-Кашалёўскім раёне: машына ўрэзалася ў бетонны паркан, кіроўца загінуў1

«Ты прастытутка Амерыкі і Ізраіля»: як іранка правяла 45 сутак на Акрэсціна13

Бабруйскі ўхілянт бегаў ад войска, пакуль не злавілі. Пасля дэмбеля паехаў ваяваць за Пуціна — у адзін канец2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прыгавор былому дырэктару Intex-Press Уладзіміру Янукевічу і змяніў тэрмін яго намесніку1

На пажары ў Шклоўскім раёне загінулі муж і жонка. Жанчына ў апошні момант паспела перадаць суседцы двухгадовага ўнука

У падмаскоўнай Балашысе ўзарвалі аўтамабіль, кіроўца загінуў5

Пасля атакі БПЛА зноў перакрылі Чангарскі мост: рух у бок Крыма заблакаваны2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец4

Пры выбуху аўтамабіля ў падмаскоўнай Балашысе загінуў высокапастаўлены вайсковец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць