Грамадства

Мінюст — БСДП — 2:0

Міністэрства юстыцыі прызнала нелегітымным XIII (паўторны) з'езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)

Міністэрства юстыцыі прызнала нелегітымным XIII (паўторны) з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце міністэрства.

Мінюст адзначае, што ў адпаведнасці са статутам БСДП (Грамада) яе чарговы з’езд павінен быў адбыцца не пазней чым 3 жніўня 2010 года. Аднак з’езд быў праведзены толькі 10 кастрычніка таго ж года і прызнаны Міністэрствам юстыцыі нелегітымным з-за шэрагу парушэнняў патрабаванняў статута гэтай палітычнай партыі, дапушчаных пры яго падрыхтоўцы і правядзенні.

Паколькі на працягу доўгага часу БСДП (Грамада) не ажыццяўляла правядзенне свайго паўторнага XIII з’езда, Міністэрства юстыцыі вынесла партыі пісьмовае папярэджанне.

З-за невыканання патрабаванняў загада аб папярэджанні ў частцы падавання ў Мінюст звестак аб даце паўторнага з’езда, аб месцы і часе яго правядзення, норме прадстаўніцтва на ім і ў выніку дапушчэння іншых грубых парушэнняў Міністэрства юстыцыі вынесла партыі яшчэ адно пісьмовае папярэджанне. Рэгіструючы орган абавязаў БСДП (Грамада) ва ўстаноўлены ім тэрмін падрыхтаваць і правесці паўторны легітымны XIII з’езд, ліквідаваць пералічаныя ў загадзе парушэнні і прадставіць доказы выканання гэтых патрабаванняў.

У мэтах выканання патрабаванняў названага загада ў Міністэрства юстыцыі паступілі 7 лютага 2011 года пратаколы пасяджэнняў створанага арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы паўторнага XIII з’езда на чале з Анатолем Ляўковічам, з якіх вынікала, што прынята рашэнне аб правядзенні 23 красавіка 2011 года паўторнага XIII з’езда БСДП (Грамада). Аднак у гэты дзень, а таксама па стане на сёння паўторны з’езд гэтым аргкамітэтам не праведзены.

Тым не менш, 4 ліпеня ў Мінюст паступілі дакументы адносна дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і дапаўненняў у статуце БСДП (Грамада). З іх вынікае, што рашэнне аб унясенні гэтых змяненняў і дапаўненняў прыняў з’езд, праведзены альтэрнатыўным аргкамітэтам.

«Вывучэнне прадстаўленых дакументаў паказала, што альтэрнатыўны аргкамітэт паспешна, без належнай падрыхтоўкі, з шэрагам грубых парушэнняў патрабаванняў статута БСДП (Грамада) ажыццявіў выбары дэлегатаў і правёў 5 чэрвеня 2011 года паўторны XIII з’езд гэтай палітычнай партыі. Гэты з’езд прызнаны Міністэрствам юстыцыі нелегітымным, і 23 жніўня прынята рашэнне аб адмове ў дзяржаўнай рэгістрацыі ўнесеных у статут БСДП (Грамада) змяненняў і дапаўненняў», — гаворыцца ў паведамленні Мінюста.

Каментары

Цяпер чытаюць

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую прэзідэнтам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую прэзідэнтам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Усе навіны →
Усе навіны

У Ждановічах прадаюць катэдж, створаны па праекце Zrobim. Нават недакончаны ён уражвае17

У Растоўскай вобласці пасля нападу БПЛА загарэлася нафтасховішча, у Саратаўскай — НПЗ5

Баліць спіна? Прычына можа быць у тым, як вы седзіце2

У Аўстрыі фермер знайшоў спосаб, як абараняць авечак ад ваўкоў. Яго не ўсе ацанілі4

Насельніцтва Японіі за пяць гадоў скарацілася на тры мільёны2

Парэчкі, вінаград і нават персікі. Мінскі пенсіянер высадзіў міні-сад каля свайго пад’езда1

Лігу чэмпіёнаў другі год запар выйграў ПСЖ4

Украінца, які хацеў патаемна перабрацца ў Румынію, на мяжы затрымала сапраўдная мядзведзіца5

«Ён нават у Жодзінскай турме вешаў Пагоню». Эдуард Пальчыс просіць падтрымаць Кірыла Казея

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую прэзідэнтам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Новы пасол Украіны па пытаннях Беларусі: «Прызнаём Ціханоўскую прэзідэнтам. А ў Лукашэнкі няма манаполіі на голас народа»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць