Гэта адзін з найбуйнейшых банкаў Вялікабрытаніі, праз які беларускі ўрад ажыццяўляў пазыкі ў час эканамічнага крызісу ў краіне.
Адзін з найбуйнейшых банкаў Вялікабрытаніі вырашыў спыніць мабілізацыю капіталу, якую ён вёў ад асобы ўрада Беларусі, пасля вострай крытыкі ў свой адрас з боку праваабаронцаў
Пра гэтае рашэнне паведамляе Бі-Бі-Сі.
Royal Bank of Scotland з’яўляўся часткай сіндыкату,
праз які беларускі ўрад ажыццяўляў пазыкі ў час эканамічнага крызісу ў краіне.
У прыватнасці, банк удзельнічаў у размяшчэнні еўрааблігацый, выпушчаных беларускім урадам.
Актывісты праваабарончых арганізацый (Free Belarus Now і Index on Censorhip) вінавацілі банк у падтрымцы аўтарытарнага рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. RBS пацвердзіў, што пры прыняцці рашэння была ўзята пад увагу палітычная сітуацыя ў Беларусі.
Гэта наймацнейшы ўдар па рэпутацыі Беларусі з боку еўрапейскага бізнэсу.
Каментары