Меркаванні2020

Лукашэнка: наша дзяржава будзе заўсёды спрыяць развіццю нацыянальнай культуры

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей Дня беларускага пісьменства, што сёння праходзіць у Ганцавічах

Паважаныя сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства, які адзначаецца сёлета на гасціннай Брэсцкай зямлі, у Ганцавічах.

З году ў год гэта свята робіцца знакавай падзеяй культурнага жыцця краіны, сведчыць пра багацце гістарычнай спадчыны i духоўных традыцый нашага народа. Многія стагоддзі айчынная кніжнасць замацоўвае вечныя ідэалы дабра i справядлівасці, з’яўляецца жыватворнай крыніцай мудрасці i ведаў.

Ганцаўшчына непарыўна звязана з жыццём i творчасцю выдатнага песняра Якуба Коласа. Святкаванне Дня пісьменства ў гэтых памятных мясцінах яшчэ раз звяртае нас да каштоўнасцей, якія занатаваны ў яго кнігах. І галоўныя з ix — павага да простага чалавека, маральная чысціня, высакароднасць i самаадданая любоў да роднай зямлі.

Менавіта на такім падмурку i будуецца ідэалогія сучаснай Беларусі. Таму наша дзяржава будзе заўсёды спрыяць развіццю нацыянальнай культуры i падтрымліваць творцаў, якія з’яўляюцца сапраўднымі патрыётамі сваёй Радзімы.

Шчыра жадаю ўсім удзельнікам i гасцям урачыстых мерапрыемстваў шчасця, згоды, плённай працы i дабрабыту.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Суд у Швейцарыі прызнаў экс-байца САХРа Гараўскага вінаватым у выкраданні Анатоля Красоўскага1

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў71

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла24

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць