Грамадства

«Белавія» зменіць праграму палётаў у Маскву

Нацыянальная авіякампанія «Белавія» з пераходам на зімовы расклад (30 кастрычніка) зменіць праграму палётаў у Маскву.

У прыватнасці, як паведаміла прэс-служба авіякампаніі, штодзённы ранішні рэйс № B2-1984/83 Мінск — Масква — Мінск будзе перанесены з маскоўскага аэрапорта Шарамецьева ў Дамадзедава. Час выканання рэйса застаецца ранейшым.

Час вылету рэйса № B2-1954 Мінск — Масква (Дамадзедава) пераносіцца з 21.25 на 22.25. У зваротным напрамку рэйс № B2-1953 Масква (Дамадзедава) — Мінск будзе выконвацца ў 6.30.

«Пасля ўвядзення сумесных з кампаніяй „Трансаэра“ спецыяльных тарыфаў па напрамках Нью-Ёрк, Маямі, Таронта, Пекін і Ганконг было шмат просьбаў з боку пасажыраў па паляпшэнні стыковак рэйсаў у Маскве. Таму было прынята рашэнне па аптымізацыі раскладу, — расказаў генеральны дырэктар НАК „Белавія“ Анатоль Гусараў. — Новы час выканання рэйсаў будзе спрыяць больш зручным стыкоўкам з дзясяткамі расійскіх і замежных авіякампаній. Таксама значна палепшацца стыкоўкі з авіякампаніяй S7, што выконвае палёты з аэрапорта Дамадзедава ў пункты Расійскай Федэрацыі».

У межах аптымізацыі раскладу палётаў у Маскву з 22 верасня 2011 года будзе спынена выкананне рэйса № B2-1974/73 Мінск — Масква (Унукава) — Мінск.

Пасажыры, якія загадзя купілі ці забраніравалі білет на адмененыя і змененыя рэйсы, будуць у індывідуальным парадку праінфармаваныя. Білеты будуць бясплатна перабраніраваныя на іншы зручны для кліента час, паведамляе «Белавія».

Каментары

Цяпер чытаюць

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

З серады на адну капейчыну падаражэе бензін

Жанчына кінула кацянят у пераносках на спякоце каля гандлёвага цэнтра ў Мінску4

У чацвер можа быць +40, а сіноптыкі выпісалі адразу два ўзроўні небяспекі: чырвоны і аранжавы2

У Магілёве мужчына разграміў кафэ праз песню Газманава20

Што на могілках павінны прыбіраць камунальнікі, а што сваякі5

У мінскім грамадскім транспарце адключылі кнопкі адкрыцця дзвярэй6

Гэта больш падобна на загарадны дом. Як выглядае кватэра на 200 квадратаў з тэрасай у ЖK каля Dana Mall1

Еўрапейскія краіны раскрылі сетку, якая вярбуе падлеткаў-кілераў1

На свабоду выйшаў асуджаны па справе канала «Армія з народам» Сяргей Ярашэвіч, муж Антаніны Канавалавай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць1

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць