Усяго патроху22

Гомельскія прадпрымальнікі абмеркавалі са святаром, ці можна «рабіць бізнес і не грашыць»

5 верасня ў Гомелі прайшло пасяджэнне дыскусійнага клуба грамадскага аб'яднання садзейнічання развіццю прыватнага прадпрымальніцтва "Адзінства"

5 верасня ў Гомелі прайшло пасяджэнне дыскусійнага клуба грамадскага аб’яднання садзейнічання развіццю прыватнага прадпрымальніцтва «Адзінства» на тэму «Бізнес і Евангелле». У мерапрыемстве ўдзельнічалі мясцовыя бізнесмены і пробашч гомельскай рымска-каталіцкай парафіі Раства Божай Маці Славамір Ласкоўскі.

Прадпрымальнікаў цікавілі такія пытанні: ці магчыма мець поспех у бізнесе і пры гэтым жыць па-хрысціянску; ці не супярэчыць занятак бізнесам хрысціянскім каштоўнасцям, звальняць ці не нядбайных работнікаў; ці можна прабачаць нядобрасумленным партнёрам і што рабіць у цяжкіх сітуацыях.

Ксёндз Славамір мяркуе, што калі мэта бізнесу — зарабіць грошы, то справа не будзе паспяховай. «Можна зарабіць вялікія грошы, але не будзеш мець радасці і ўнутранага задавальнення. Каб бізнес быў паспяховым, трэба саліць яго, каб ён не сапсаваўся, гэта значыць 10% даходу трэба аддаць на дабрачыннасць, каб грошы працавалі на дабро. Калі 10% будзеце аддаваць на добрыя справы, убачыце, як паспяхова будзе працаваць бізнес», — параіў святар.

Ён адзначыў, што добрае імя лепш за вялікае багацце, і таму трэба сачыць за сваёй рэпутацыяй. Паводле слоў святара, у цэнтры бізнесу павінен быць чалавек, а не грошы. Ксёндз параіў прадпрымальнікам не мець прынцыпамі ў справах прагнасць і скупасць. «Таму што калі прагнасць — прынцып маёй дзейнасці, то гэта рана ці позна разваліцца. Трэба працаваць так, каб прыносіць людзям радасць, вырабляць ці прывозіць добрыя рэчы, хай маімі паслугамі цешацца людзі. Мець даход — гэта нармальна, але гэта не мэта сама ў сабе», — адзначыў Славамір Ласкоўскі.

«Можна дабро нажываць і можна дабро рабіць, можна клапаціцца пра сябе і пра свой бізнес, а можна — пра людзей. І звычайна лічыцца, што адно з адным ці дрэнна ўжываецца, ці зусім не ўжываецца. І тым не менш удзельнікі дыскусіі сышліся ў меркаванні, што існае сцвярджэнне няправільнае: зусім не абавязкова супрацьпастаўляць дабро для сябе дабру для іншых, клопат аб справах — клопату адзін аб адным. Гэта не супрацьлегласці, а заняткі, якія поўнасцю дапаўняюць адзін аднаго. І тады бізнесмен будзе жыць у гармоніі з хрысціянскімі каштоўнасцямі», — падсумавала дырэктар ГА «Адзінства» Іна Кустава.

Пасля дыскусіі прадпрымальнікі перадалі святару падарункі для дзяцей-сірот, хоспіс для якіх быў пабудаваны з ініцыятывы гомельскага касцёла на ахвяраванні прыватных асоб, бізнесменаў з розных краін. Кустава адзначыла, што гэта першы ўнёсак у добрую справу, але не апошні.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»31

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Усе навіны →
Усе навіны

У Чорным моры атакавалі грэчаскі танкер, які ішоў у Расію2

У Добрушскім раёне ўпаў чарговы беспілотнік. Людзі чулі выбухі2

З'явілася ВІДЭА, як выглядае начны Мінск з вышыні птушынага палёту1

Дзівоснае вяртанне. Як у Альпах адрадзілі зніклых птушак1

«Я дзякую Богу, што краіна, з якой вы ваюеце, сёння не вораг Венгрыі». Орбан адказаў Віктару Юшчанку на ягоны адкрыты ліст17

Міліцыя папярэдзіла пра махлярскую схему «выпадковага пераводу»

Трамп заклікаў краіны, якія пацярпелі ад закрыцця Армузскага праліва, накіраваць туды вайсковыя караблі4

У Пінску падчас рамонту дарогі пад асфальтам знайшлі старадаўні брук3

Сартуем смецце і адмаўляемся ад бензінавых аўто — але войны імкліва абясцэньваюць гэтыя намаганні і адкідваюць чалавецтва назад4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»31

Бабарыка расказаў, чаму перад выбарамі не шукаў падтрымкі ў Расіі. І як яго хацелі звольніць з Белгазпрамбанка за лозунг «Жыве Беларусь!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць