Эканоміка11

Місія МВФ прыедзе ў Беларусь на 5-17 кастрычніка

Міжнародны валютны фонд плануе ў кастрычніку накіраваць чарговую місію ў Беларусь для працягу кансультацый з уладамі адносна эканамічнай палітыкі. Пра гэта падчас тэлефоннага брыфінгу для журналістаў у Вашынгтоне паведаміў кіраўнік місіі МВФ у Беларусі Крыс Джарвіс.

Чакаецца, што місія будзе працаваць у Мінску 5-17 кастрычніка. Эксперты фонду прааналізуюць апошнія падзеі ў эканоміцы краіны й «дадуць некаторыя дадатковыя парады».

Пра новую праграму фінансавай падтрымкі Беларусі з боку МВФ гаворка пакуль не вядзецца. Джарвіс адзначыў, што для выдзялення крэдыту МВФ «хоча бачыць моцную і прадэманстраваную прыхільнасць з боку ўладаў, і гэта насамрэч неабходная ўмова для прасоўвання да пагаднення».

«Мы не можам рэальна абмяркоўваць тое, колькі фінансавай падтрымкі Беларусі неабходна, пакуль мы не даведаемся больш пра эканамічную праграму, якая ляжыць у аснове», — адзначыў ён.

Пазыцыя Рады дырэктараў МВФ палягае ў тым, што папярэдне неабходна «ўбачыць моцныя і наглядныя абавязацельствы» з боку беларускіх уладаў на цэлым шэрагу кірункаў эканамічнай палітыкі, уключаючы лібералізацыю валютнага курса, лібералізацыю цэнаў, узмацненне жорсткасці фінансава-бюджэтнай палітыкі, у тым ліку ў галіне заробкаў.

Паводле кіраўніка місіі МВФ, ёсць шэраг рэчаў, якія беларускія ўлады па-ранейшаму павінны зрабіць: неабходная «сапраўдная лібералізацыя валютнага курса».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Усе навіны →
Усе навіны

«З’явіліся шанцы на выратаванне». Пякарня LЁN, якая абвясціла пра закрыццё, пакуль працягне працу1

Беларусы на апошнім месцы ў рэгіёне па выдатках на медыцыну6

Буданаў адмовіўся ад Залатога афіцэрскага крыжа ордэна «За заслугі перад Польшчай»27

Зборная Турцыі пакідае чэмпіянат свету2

Пакаленне Z баіцца званіць у дзверы6

Ля Хатыні сустрэлі мядзведзіцу з медзведзянятамі

Памёр рэжысёр серыяла «Сябры» Джэймс Бэроўз

Як Нарвегія амаль цалкам адмовілася ад бензінавых аўто і з якімі праблемамі сутыкнулася пасля11

Зборная ЗША выйшла ў 1/16 фіналу чэмпіянату свету па футболе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну36

Зяленскі назваў, якія рэтранслятары на мяжы і беларускія прадпрыемствы хвалююць Украіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць