Меркаванні2424

«Прэзідэнт здаваўся шчырым»: ліст міністра Младзенава баранэсе Эштан

Гэты ліст быў распаўсюджаны сярод удзельнікаў экспертнай працоўнай групы па Беларусі, якая нядаўна сустракалася ў Вашынгтоне.

Беларускі палітоляг Дзяніс Мельянцоў выклаў у сваім блогу

адрасаваны кіраўніцы еўрапейскай дыпламатыі Кэтрын Эштан (з копіяй усім міністрам замежных спраў) ліст баўгарскага міністра замежных справаў Мікалая Младзенава пра вынікі яго перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам.

Як паведаміў Дзяніс Мельянцоў, гэты ліст быў распаўсюджаны сярод удзельнікаў экспертнай працоўнай групы па Беларусі, якая нядаўна сустракалася ў Вашынгтоне.

Сам факт перадачы ў СМІ як інфармацыі пра тайныя перамовы Лукашэнкі, так і тэксту гэтага ліста можа быць сігналам беларускаму рэжыму: пасля доўгіх гадоў маніпуляцый з яго боку Еўропа больш не збіраецца гуляць утайную.

Прапануем вам пераклад гэтага дакумента.

* * *

28 жніўня 2011 г.

Дарагая Кэці,

я пішу вам пра некаторыя падзеі ў Беларусі, якія, на мой погляд, маглі б стварыць магчымасць для Еўрасаюза спрыяць працэсу дэмакратызацыі.

На працягу апошніх некалькіх тыдняў мы прымалі некаторыя сігналы з Беларусі, якія сведчылі пра зацікаўленасць у паляпшэнні адносінаў краіны з Еўрасаюзам. Наш аналіз паказвае, што такая зацікаўленасць, магчыма, была абумоўленая фінансавымі абмежаваннямі, з якімі сутыкаюцца беларускія ўлады, а таксама ўплывам санкцыяў і вонкавага асяроддзя ў цэлым.

Падчас маіх пачатковых кантактаў з людзьмі з атачэння прэзідэнта Лукашэнкі я заявіў, што не можа быць ніякіх дыскусіяў, пакуль няма бачнага паляпшэння сітуацыі з правамі чалавека ў краіне, што з'яўляецца асновай нашай супольнай пазіцыі ў Еўрасаюзе. Гэта ўключае ў сябе поўную палітычную амністыю для ўсіх пераследаваных, абвінавачаных і асуджаных па справе паслявыбарных бунтаў у снежні 2010 году.

На маё вялікае здзіўленне, рэакцыя з Мінска была станоўчай.

У гэтым прычына, чаму ў пятніцу, 26 жніўня, я прыляцеў у Беларусь і меў 2,5-гадзінную гутарку з прэзідэнтам, падчас якой ён пагадзіўся з наступным:

1. Да канца наступнага тыдня прынамсі чатырох вязняў вызваляць, а справы яшчэ двух іншых спыняць без якіх-небудзь далейшых наступстваў;

2. Да канца верасня / пачатку кастрычніка ўсе астатнія палітычныя актывісты будуць вызваленыя;

3. На пачатку наступнага тыдня прэзідэнт павінен выступіць на нацыянальнай канферэнцыі настаўнікаў, на якой ён закліча да нацыянальнага «круглага стала» паміж уладамі, грамадзянскай супольнасцю і апазіцыяй. «Круглы стол» павінен забяспечыць сапраўдны дыялог, накіраваны на ўзгадненне палітычнай будучыні і дэмакратызацыі Беларусі. Ён павінен грунтавацца на прынцыпах захавання тэрытарыяльнай цэласнасці і незалежнасці Беларусі і развіцця шматпартыйнай дэмакратыі.

4. Падчас абвяшчэння гэтай ініцыятывы прэзідэнт звернецца да Еўрасаюза з просьбай накіраваць «групу мудрацоў» для кантролю і, магчыма, спрыяння гэтаму дыялогу.

Я лічу, што гэтыя ініцыятывы, у выпадку іх рэалізацыі на працягу найбліжэйшых некалькіх дзён, стварылі б магчымасць для ЕС канструктыўна падтрымаць дэмакратызацыю ў Беларусі. Гэта стварыла б для нас умовы, каб працаваць з уладамі і апазіцыяй над распрацоўкай умоваў рэальнай шматпартыйнай дэмакратыі. Ва ўсіх краін ЕС, якія пераходзілі да дэмакратыі, ёсць вопыт і веды, якія можна прапанаваць. Гэта было б у інтарэсах Еўропы і народа Беларусі, калі мы пагодзімся, каб вызначыць групу разумных і спрактыкаваных спецыялістаў, якія маглі б кантраляваць, накіроўваць і спрыяць такому дыялогу ў Беларусі. Гэта было б знакам нашай гатовасці ўмацоўваць еўрапейскія прыхільнасці нашых усходніх суседзяў.

Мая ацэнка сустрэчы была вельмі станоўчай. Прэзідэнт здаваўся шчырым у сваім памкненні перагарнуць старонку мінулага такім чынам, каб краіна магла рухацца наперад. Ён гаварыў пра неабходнасць новай канстытуцыйнай дамоўленасці, якая прывядзе краіну да шматпартыйнай дэмакратыі, і пра небяспеку канцэнтрацыі «завялікай улады», як ён гэта зрабіў. Ён відавочна лічыць, што захаванне незалежнасці Беларусі будзе яго самай важнай спадчынай. Ён пагадзіўся з тым, што найбольш надзейныя гарантыі незалежнасці — гэта трывалыя адносіны з Еўрасаюзам і функцыянаванне дэмакратычных інстытутаў.

Я спадзяюся, што на наступным тыдні мы можам вітаць такое развіццё падзей, калі яны будуць развівацца так, як было абяцана, і на нашай наступных сустрэчах мець больш глыбокія дыскусіі.

Мікалай Младзенаў, міністр.

Каментары24

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ дзве беларускія фрыстайлісткі выступяць на Алімпіядзе. Склад беларускай дэлегацыі ў Італіі выключна жаночы

Рагачоўская ці глыбоцкая, калдуны ці дранікі, Гродна ці Брэст? Арына Сабаленка адказала на прынцыповыя для беларуса пытанні16

Удава з Індыі кажа, што трапіла ў бяду ў Беларусі і яе трымаюць у нейкім кароўніку12

У парку жывёл ля Баранавічаў можна паабдымацца з капібарай за 100 рублёў3

«Бог вельмі ганарыцца працай, якую я зрабіў». Трамп вылецеў на Сусветны эканамічны форум у Давосе10

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?15

Расійская ракета СПА трапіла ў жылы дом у Адыгеі10

Прэм'ер Канады: Стары сусветны парадак не вернецца, сярэднім дзяржавам трэба трымацца разам4

Пад Барселонай сышоў з рэек цягнік, загінуў машыніст, дзясяткі людзей паранены2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць