Эканоміка

У Мінску скараціўся продаж рыбы і круп

Арганізацыі гандлю Мінска за студзень-жнівень 2011 года рэалізавалі харчовых прадуктаў, напояў і тытунёвых вырабаў на 6 трлн. 170,3 млрд. рублёў, што ў супастаўных цэнах на 14,2% больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года. Пра гэта паведамляе Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Мінска.

За студзень-жнівень гэтага года арганізацыі гандлю горада (без мікраарганізацый) рэалізавалі насельніцтву 69,2 тыс. тон мяса, птушкі і мясных прадуктаў, 13,4 тыс. тон рыбы, уключаючы кансервы і прэсервы з рыбы і морапрадуктаў, 134,9 млн. штук яек, 27,4 тыс. тон свежай агародніны, з іх 7,6 тыс. тон бульбы, 26,6 тыс. тон садавіны, 7,1 тыс. тон алею, 2,8 тыс. тон масла, 20 тыс. тон цукру, 7,3 тыс. тон мукі, 8,9 тыс. тон круп, 6,8 тыс. тон макаронных вырабаў.

У параўнанні са студзенем-жніўнем 2010 года насельніцтву прададзена мяса, птушкі і мясных прадуктаў больш на 16,5%, алею — на 11,6%, масла жывёльнага — на 3,9%, макаронных вырабаў — на 15,1%, мукі — на 4,7%, сыру — на 7,9%, фруктовых і агароднінных сокаў — на 5,1%, кандытарскіх вырабаў з цукру — на 2,3%, цукру — на 50,9%.

Разам з тым скарацілася рэалізацыя рыбы, уключаючы кансервы і прэсервы з рыбы і морапрадуктаў, на 5,1%, круп — на 7,3%.

У студзені-жніўні 2011 года праз гандлёвую сетку горада рэалізавана алкагольных напояў і піва на 1 трлн. 6 млрд. рублёў, што складае 16,5% у рознічным тавараабароце харчовых прадуктаў, напояў і тытунёвых вырабаў (у студзені-жніўні 2010 года — 19,3%). У абсалютным алкаголі продаж алкагольных напояў павялічыўся на 10% і склаў 1 млн. 256,1 тыс. дал.

Найбольшая ўдзельная вага ў продажы алкагольных напояў у абсалютным алкаголі прыпадае на рэалізацыю гарэлкі — 46,3%, піва — 16,8%, віна пладова-ягаднага, уключаючы напоі, — 14,9%, лікёра-гарэлачных вырабаў — 9,3%, віна вінаграднага, уключаючы напоі, — 6,9%.

У натуральным выражэнні продаж лікёра-гарэлачных вырабаў у студзені-жніўні 2011 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года павялічыўся на 22,2%, гарэлкі — на 10,5%, каньяку — на 37,5%, каньячных напояў і брэндзі — на 29,1%, віна вінаграднага, уключаючы напоі, — на 6,1%, віна пеністага, уключаючы шампанскае, — на 15,9%, піва — на 14%. Продаж віна пладова-ягаднага, уключаючы напоі, знізіўся на 1,8%, напояў слабаалкагольных — на 23,3%.

За студзень-жнівень 2011 года арганізацыі гандлю рэалізавалі 1 млрд. 872,8 млн. штук тытунёвых вырабаў, што на 7,9% больш, чым за адпаведны перыяд мінулага года.

Доля продажу харчовых прадуктаў, напояў і тытунёвых вырабаў айчыннай вытворчасці ў агульным аб’ёме рознічнага тавараабароту харчовых прадуктаў склала 78,1% (у студзені-жніўні 2010 года — 77,4%).

Каментары

Цяпер чытаюць

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць4

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць

Усе навіны →
Усе навіны

У свеце ёсць медуза, якая можа жыць вечна2

Не атрымліваецца заснуць? Дапамагчы можа перасадка калу4

У Нясвіжскім замку для турыстаў адкрылі падземныя хады і бастыёны1

У Жлобінскім раёне пасябравалі свойскі конь і дзікі алень ФОТЫ4

Колькі каштуе зняць жыллё для студэнта ў Мінску і іншых гарадах2

Два супрацоўнікі аэрапорта Франкфурта памерлі ад малярыі. Былі і іншыя выпадкі захворвання

У Палац Незалежнасці ў дзень адпачынку Лукашэнкі запрасілі 140 бізнэсменаў. Іх прымаў Турчын11

Беларусу Міраславу Лазоўскаму пасмяротна прысвоілі званне ганаровага грамадзяніна Роўна1

Мінгандлю ўзяло пад кантроль білетную палітыку хакейнага «Дынама»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць4

«На такую х**ню павялася». Расіянка прыехала з Сібіры ў Беларусь і цяпер з мацюкамі расказвае, як тут складана жыць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць