Бо тыя, хто садзіў у турму, засталіся на сваіх пасадах і, праўдападобна, не будуць пакараныя.
Былыя палітвязні Фёдар Мірзаянаў і Ілля Васілевіч заявілі 22 верасня журналістам, што не збіраюцца заставацца ў Беларусі і ад’едуць з краіны на вучобу.
Фёдар Мірзаянаў тлумачыць, што не мае намеру заставацца ў Беларусі, бо тыя, хто яго арыштаваў і пасадзіў у турму, засталіся на сваіх пасадах і, праўдападобна, не будуць пакараныя. Таму, маўляў, застаецца небяспечна.
Ілля Васілевіч кажа, што глыбока зьняважаны парушэннем законаў і правоў чалавека ў Беларусі. «Я не адчуваю ў гэтых умовах сябе вольным і ў бяспецы. У любы момант на любога чалавека могуць сфальшаваць справу і пасадзіць у турму. У калоніях такіх людзей шмат», — заявіў Васілевіч. Ён дадаў, што менавіта паводле гэтых матываў не збіраецца заставацца ў Беларусі.
Васілевіч і Мірзаянаў заявілі, што яны вернуцца ў Беларусь, калі ў краіне зменіцца палітычны рэжым.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? Яе абвінавачваюць у Эстоніі ў махлярстве, арыштавалі 1,8 млн еўра на яе рахунках
Каментары