Прыехала на выходныя да бабулі ў госці.
Аўтамабіль
Дзяўчынка са сваёй сям’ёй з Мінска прыехала ў Стайкі ў госці. У суботу каля 14 гадзін 20 хвілін яна нечакана выбегла на праезную частку.
Вуліца ў вёсцы вузкая, і вадзіцель «Форда» не здолеў пазбегнуць наезду.
Прычыну здарэння і хуткасць руху аўтамабіля высвятляе міліцыя ў рамках крымінальнай справы, заведзенай па другой частцы 317 артыкула Крымінальнага кодэкса — «Парушэнне правілаў дарожнага руху ці эксплуатацыі дарожных транспартных сродкаў, якое прывяло па неасцярожнасці да смерці чалавека».
Каментары