Культура55

Чыж запрасіў Астаповіча на сустрэчу

Старшыня таварыства аховы помнікаў звяртаўся да яго з лістом наконт забудовы Ракаўскага прадмесця.

Два тыдні таму «Наша Ніва» пісала пра планы ТАА «Трайпл» Юрыя Чыжа забудаваць участак Ракаўскага прадмесця. У выніку, калі праект зацвердзяць, будуць зруйнаваныя будынкі хлебазавода №1, якія ахоўваюцца дзяржавай.

У сувязі з гэтым старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч звярнуўся з адкрытымі лістамі да міністра культуры Паўла Латушкі, кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі Уладзіміра Макея і ўладальніка «Трайпла» Юрыя Чыжа.

У сваіх зваротах спадар Астаповіч звяртае ўвагу, што прадпрыемства Чыжа ўжо нанесла непапраўную шкоду архітэктурнаму аблічу Траецкага прадмесця, распачаўшы там будоўлю гіганцкага жыллёва-забаўляльнага комплексу. Аднак, нагадвае ён, пакуль чарговы праект Чыжа не зацвердзілі адпаведныя структуры Мінкульту, ёсць яшчэ магчымасць не дапусціць руйнавання будынкаў у Ракаўскім прадмесці.

«Заклікаем Вас быць паслядоўным у сваіх дзеяннях! І калі Вы неаднаразова заяўлялі аб ахове гісторыка-культурнай спадчыне, як прыярытэце ў дзейнасці Міністэрства культуры, то прыкладзіце хоць мінімальныя намаганні, каб рэалізаваць свае словы і не ўвайсці ў гісторыю ў ролі памагатага герастратаў», — эмацыйна звяртаецца Астаповіч да міністра Латушкі.

Уладзіміру Макею ён заўважыў, што «рэалізацыя праекта па руйнаванні гістарычнай забудовы на тэрыторыі хлебзавода № 1 і ўзвядзенні новых камерцыйных аб’ектаў дае выгаду толькі ТАА “Трайпл” і асабіста Юрыю Чыжу», у той час як «беларуская дзяржава ад дадзенага праекта толькі страчвае». Старшыня таварыства папрасіў Макея ўзяць пад кантроль справу і нагадаў, што «адказнасць за знішчэнне помнікаў гісторыі і культуры будзе ўскладзена і зараз, і ў гістарычнай перспектыве на дзейсную адміністрацыю».

Юрыя Чыжа старшыня таварыства заклікаў «адмовіцца ад рэалізацыі праектнай прапановы, якая распрацавана КУП “Мінскграда”, у сувязі з яе неадпаведнасцю нарматыўна-прававой базе» і прапанаваў рапрацаваць на валанцёрскай аснове эскізны праект рэгенерацыі тэрыторыі сучаснага хлебзавода № 1 у межах нацыянальнага заканадаўства і міжнародных метадычных дакументаў у сферы аховы гісторыка-культурнай спадчыны.

Па словах Антона Астаповіча, паступіла першая рэакцыя на яго звароты — памочнік Юрыя Чыжа запрасіў яго на размову.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Усе навіны →
Усе навіны

Польская канькабежка, якая на Алімпіядзе атрымала каньком пад вока, расказала, як гэта перажыла

На адной з магіл на беларускіх могілках паставілі сцяг «Вагнера» ФОТАФАКТ8

«Вы нават не ўяўляеце, наколькі моцна яны хочуць заключыць здзелку». Трамп расказаў пра перамовы з Іранам3

У «Вялікім камні» замахнуліся на будаўніцтва самага вялікага ў Еўропе аб'екта4

Стала вядома, па якіх харчовых таварах у Беларусі фактычна няма імпарту1

Ва Украіне мужчына паслаў сваёй сям'і смертаносную пасылку з выбухоўкай1

«Некаторыя змогуць адказаць гадоў праз пяць». Беларуска спытала тых, хто эміграваў у Польшчу, а потым вярнуўся, ці не шкадуюць яны12

«Гомсельмаш» плануе патраціць больш за паўмільёна даляраў на рамонт даху свайго Палаца культуры

Японец, які адседзеў у беларускай турме, напісаў пра гэта кнігу. Ён расказаў, чаму ім зацікавіліся сілавікі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты10

Коўл Лукашэнку: Табе трэба быць больш асцярожным, за сталом кепскіх пацаноў застаўся адзін ты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць