Улада44

Начальнік ізалатяра: Саннікаў здаровы, ён нават памыўся ў лазні

Палкоўнік Ламаза патлумачыў журналістам: раз рамантуюцца масты, этап да Бабруйску ўвесь час адкладаецца.

Былы кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў здаровы, яго абследавалі лекары, ціск нармальны, агульны стан задавальняючы, цялесных пашкоджаньняў няма, ён нават памыўся ў лазьні. Пра гэта заявіў журналістам кіраўнік адміністрацыі магілёўскага ізалятара № 4 палкоўнік Аляксандар Ламаза.

Ламаза кажа, што 26 верасня Саньнікаў гутарыў з адным са сваіх адвакатаў цягам гадзіны. Ламаза адзначыў, што Саннікаў папрасіў пра такую сустрэчу, і адміністрацыя калоніі дазволіла.

Адвакатка Марына Кавалеўская, якая наведала Саннікава 27 верасня, зазначыла, што днём раней вязня перавялі ў адзіночную камеру.

Ламаза патлумачыў журналістам: паколькі рамантуюцца масты, этап да Бабруйску ўвесь час адкладаецца. Кіраўнік адміністрацыі ізалятара запэўніў, што Саннікава завязуць у Бабруйск на гэтым тыдні.

Ламаза кажа, што пакет на Саннікава закрыты і ён не мае права глядзець, які будзе апошні пункт этапу.

Другі тыдзень Андрэя Саннікава вязуць па этапу з Наваполацкай калоніі ў Бабруйскую.

13 мая былога кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава асудзілі на 5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры10

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

На матчы Лігі чэмпіёнаў фанаты закідалі ўсё поле туалетнай паперай

Учора днём па ўсёй краіне было не вышэй за +10°С

Марыхуана НЕ бясшкодная, паказваюць новыя даследаванні22

Трамп расказаў пра «вельмі добрую» размову з Пуціным і назваў сябе ініцыятарам перамір'я6

Рудая кошка, якая стала талісманам музея ў Віцебску, цяпер сустракае наведвальнікаў разам з кацянятамі ФОТЫ2

Трамп пераблытаў Украіну і Іран, ды так, што ўсіх скаланула17

У новы санкцыйны пакет Украіны ўвайшлі 11 беларускіх прадпрыемстваў і 16 грамадзян Беларусі. Сярод іх Шэйман і сыны Лукашэнкі3

Зумерка з Гродна папрасіла запрасіць яе на вяселле — беларусы адгукнуліся1

У Брэсце выпеклі рэкорднае хачапуры ФОТАФАКТ2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры10

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць