Патэнцыйна самы прывабны для раздробнага бізнэсу горад Беларусі — Салігорск — прыцягнуў увагу адразу двух буйных сталічных рытэйлераў. Два гандлёвых аб’екты запланавалі запусціць у горадзе шахцёраў ТАА«Тытунь-інвест» і ТДА «Віталюр».
Чарговая «Карона» мінскага гандляра Паўла Тапузідзіса размесціцца ў раёне вуліц Леніна, Заслонава і Чыгуначнай. Аляксандр Яцук, уладальнік «Віталюра», абраў для свайго гандлёвага цэнтра вуліцу Кастрычніцкую.
Два запланаваных аб’екты — патэнцыйна самыя буйныя ў Салігорску гандлёвыя комплексы. Гандлёвая плошча салігорскай «Кароны» складзе 10 тыс. кв.м., «Віталюра» — 4,5 тыс. кв.м.
Цяпер чытаюць
Агентка Кардаш выкарыстоўвала сэкс, каб збіраць інфармацыю пра каліноўцаў і завербаваць украінскага камандзіра. А куратару КДБ пісала пра яго: «Мой лох»
Каментары