Улада

У Гомелі затрымалі Андрэя Цянюту

У Гомелі 4 кастрычніка затрыманы актывіст арганізацыі «Малады фронт» Андрэй Цянюта.

Як паведаміў яго знаёмы Дзмітрый Карашкоў, прыкладна ў 11.00 ён сустракаўся з Цянютам каля абласной бібліятэкі на плошчы Перамогі. Да іх падышлі супрацоўнікі АМАП, папрасілі прад’явіць мабільныя тэлефоны. «Яны растлумачылі, што шукаюць украдзеныя мабільныя тэлефоны. Праверыўшы тэлефоны, супрацоўнікі АМАП запатрабавалі прад’явіць да агляду нашы заплечнікі. У Андрэя яны знайшлі расцяжку „Свабоду Дашкевічу“ і затрымалі яго», — сказаў Карашкоў. Паводле яго слоў, актывіста даставілі ў Чыгуначны РАУС.

Сябар Цянюты Сяргей Саладухін дадаў, што ён чакаў Андрэя каля яго дома на плошчы Перамогі. Замест Цянюты да яго падышлі супрацоўнікі АМАП, якія заявілі, што шукаюць злачынцу і, магчыма, Саладухін падобны на яго. «Яны абшукалі мяне, перапісалі даныя з пашпарта, некуды пазванілі і потым адпусцілі», — заявіў Саладухін.

30 верасня Цянюта вызваліўся з ІЧУ, дзе адбываў 10-сутачны арышт і трымаў галадоўку. Ён быў затрыманы 20 верасня за распаўсюджанне інфармацыйных матэрыялаў да Народнага сходу. Суд палічыў, што актывіст парушыў артыкул 23.34 КоАП, і пакараў яго арыштам. Цянюта 3 кастрычніка абскардзіў рашэнне суда, таму што лічыць яго незаконным. Народны сход праводзіцца па паведамляльным прынцыпе, і атрымліваць дазвол ва ўлад на яго правядзенне не патрабуецца, мяркуе ён.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бяляцкі пра магчымыя перамовы: Размаўляць прыходзіцца і з бандытамі1

Бяляцкі пра магчымыя перамовы: Размаўляць прыходзіцца і з бандытамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Мастоўскім раёне шматдзетная маці набыла пад жыллё закінуты дзіцячы лагер

Дзве ўкраінкі паехалі да стэлы ў Купянску, каб даказаць, што Зяленскі сапраўды там быў ВІДЭА4

Мабільныя аператары цяпер змогуць даваць мікрапазыкі

ЗША выдалі ліцэнзію на транзакцыі з беларускімі калійнымі прадпрыемствамі5

Украінцы падарвалі расійскую падводную лодку ў порце Новарасійска7

Бяляцкі расказаў, як даведаўся ў СІЗА пра Нобелеўскую прэмію1

У Мінску запалілі галоўную навагоднюю елку краіны ВІДЭА4

ЗША на перамовах у Берліне патрабуюць аддаць Расіі ўвесь Данбас18

Кітайскія мільярдэры становяцца бацькамі дзясяткаў дзяцей у ЗША дзякуючы сурагатным маці. Адзін з іх заявіў пра 100 дзяцей2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бяляцкі пра магчымыя перамовы: Размаўляць прыходзіцца і з бандытамі1

Бяляцкі пра магчымыя перамовы: Размаўляць прыходзіцца і з бандытамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць