Грамадства22

Сюрпрыз: На Магілёўшчыне прыпынена ўзвядзенне лядовых палацаў

Каб скончыць будаўніцтва, патрэбны мільярды рублёў, якіх у бюджэце няма.

На Магілёўшчыне ўзвядзенне лядовых палацаў у Шклове і Горках прыпынена. Каб скончыць будаўніцтва, патрэбны мільярды рублёў, якіх у бюджэце няма.

У Шклове лядовы палац пачалі будаваць паўтара года таму. Кошт будоўлі ў цэнах другога квартала 2010 года ацэньваўся ў 50 мільярдаў рублёў. Завяршыць будаўніцтва лядовай арэны планавалі ў 2011 годзе. Як сцвярджаюць жыхары райцэнтра, гэтай урачыстасці сёлета не будзе.

«Каб працы ішлі інтэнсіўна — я такога не бачыў. Там толькі палі забілі і пяском засыпалі пляцоўку.

Каму патрэбна гэтая цацка і хто туды будзе хадзіць?»
 — абураецца жыхар Шклова Міхаіл.

Калі здадуць палац, дакладна не ведаюць і ў райвыканкаме. «Тыя грошы, якія выдзелілі, мы іх асвоілі, і ўсё. Там жа патрэбна вялізная сума грошай — пад 70 мільярдаў. Даляр жа падскочыў. Чакаем, што на наступны год нам грошы дадуць для ўводу», — кажа адзін з супрацоўнікаў райвыканкама.

У сталіцы «Дажынак-2012» Горках узводзіць лядовы палац таксама пачалі больш як год таму. Вынік — як у Шклове. Будаўніцтва прыпынена. Са зробленага — убітыя бетонныя палі

ды падсыпаная жвірам пляцоўка, якая, са слоў жыхароў, зарастае бур`янам.

«Улетку перад візітам Аляксандра Лукашэнкі падагналі туды трактары і гэты бур`ян увесь разгрэблі, каб яго хоць не відаць было. Падсыпалі зверху пяску, каб было відаць, што будаўніцтва нейкае вядзецца», — кажа эканаміст Андрэй Юркоў.

У райвыканкаме супакоілі — да зімы будзе ўзведзены каркас будучага палаца. Але пакуль грошай няма, зазначыў супрацоўнік райвыканкама: «Сто мільярдаў павінны пайсці на падрыхтоўку да „Дажынак“. З іх 21 мільярд — менавіта на лядовую арэну, каб працягнуць працы».

Дык ці патрэбны Горкам лядовы палац, пытаюся ў заўзятага аматара хакея Андрэя Юркова.

«На сённяшні дзень больш-менш рэгулярна гуляюць у хакей 20–25 чалавек.
Для іх будаваць гэты палац? Трэба спачатку забяспечыць школы раёна спартыўным інвентаром. Няма за што купіць ні канькі, ні клюшкі», — адказаў Юркоў.

Акрамя Горак і Шклова, мясцовыя ўлады ўзімку 2011 года заяўлялі, што пабудуюць лядовыя палацы яшчэ ў шасці райцэнтрах. Будаваць там дагэтуль не пачалі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»22

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

Скончыў жыццё самагубствам расійскі бізнэсовец Умар Джабраілаў14

Новарасійск атакаваны дронамі — у горадзе выбухі і палаючая нафтабаза. Раней ЗША прасілі Украіну туды не біць9

Паслізнулася і ўпала на рэйкі. У Заслаўі электрычка насмерць збіла 19‑гадовую дзяўчыну

Банкір Цырто: чалавек складанага лёсу або падсадная качка для важных арыштантаў у «амерыканцы»? Сталі вядомыя новыя падрабязнасці1

На Чыгірынскім вадасховішчы рыбакі замест рыбы дасталі з вады тое, чаго зусім не чакалі2

З Мінска зноў запусцяць аўтобус на Чорнае мора1

Ізраіль пачаў наступальную аперацыю ў Ліване7

«Банк вырашыў, што мне даслаў грошы чалавек, які знаходзіцца пад санкцыямі — і заблакаваў іх»1

Сенатар Грэм: Дні Кубы злічаныя16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»22

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць