Эканоміка

Цэны на сельгаспрадукцыю вырастуць

Урад Беларусі плануе ўдасканальваць механізм цэнаўтварэння ў сістэме АПК. Гэта прадугледжана пастановай № 1299 Савета міністраў, якой зацверджаныя мерапрыемствы на 2011 год па выкананні дзяржпраграмы ўстойлівага развіцця вёскі на 2011–2015 гады.

Як паведаміла прэс-служба ўрада, змяненне механізму цэнаўтварэння будзе адбывацца ў тым ліку за кошт выраўноўвання дзейных у рэспубліцы цэн з цэнамі ў краінах Адзінай эканамічнай прасторы на сельгаспрадукцыю і прадукцыю апрацоўчай прамысловасці.

Плануецца паэтапнае скарачэнне пераліку сацыяльна значнай прадукцыі, цэны на якую рэгулююцца Мінэканомікі, пераход на фарміраванне свабодных цэн на яе.

Да канца года запланавана адмяніць рэгуляванне аблвыканкамамі і Мінгарвыканкамам цэн на бульбу і плодаагароднінную прадукцыю для юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць пастаўку гэтых тавараў для стварэння стабілізацыйных фондаў.

Таксама пастановай прадугледжваецца, што сістэма дзяржпадтрымкі АПК у Беларусі будзе змененая з улікам міжнароднай практыкі. Дзяржпадтрымка прадугледжана для такіх прыярытэтных кірункаў развіцця АПК, як захаванне гаспадарчага патэнцыялу меліяраваных земляў, навуковае забеспячэнне АПК, паляпшэнне прафесійнай падрыхтоўкі кадраў.

Сельскагаспадарчым або іншым арганізацыям будзе дадзена права бязвыплатнага пагашэння асноўнага доўгу (яго часткі) за кошт чыстага прыбытку па крэдытах, атрыманых работнікамі гэтых арганізацый на будаўніцтва жылля ў сельскай мясцовасці.

Плануецца павышэнне эфектыўнасці і вырашэнне фінансава-эканамічных праблем сельгасвытворчасці шляхам забеспячэння ў сельгасарганізацыях і сялянскіх (фермерскіх) гаспадарках эканамічна мэтазгодных аб’ёмаў вытворчасці прадукцыі, далейшая мадэрнізацыя і тэхнічнае пераўзбраенне тэхналагічнай базы, што будзе спрыяць прывядзенню затрат на вытворчасць прадукцыі да нарматыўнага ўзроўню.

Такім чынам, паводле інфармацыі прэс-службы ўрада, доля мер па дзяржпадтрымцы АПК, «якія аказваюць скажоны ўплыў на гандаль», за пяцігодку знізіцца з 16% да 10%, што адпавядае нормам Пагаднення аб адзіных правілах дзяржпадтрымкі сельскай гаспадаркі на тэрыторыі Мытнага саюза, ратыфікаванага законам Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2010 года.

Каментары

Цяпер чытаюць

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА3

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус не атрымае $40 тысяч за сына, які загінуў на фронце. Былая жонка і ўнучка аказаліся спрытнейшымі7

На «Камунарцы» расказалі, калі вернуць на цукеркі смачную глазуру2

«Алеся» сыходзіць у гісторыю. Ліквідуюць адно з найстарэйшых трыкатажных прадпрыемстваў Беларусі6

У Японіі 1800 чалавек перацягваюць канатамі 360‑тонную вежу замка4

Беларускі хакеіст у Расіі патлумачыў, як правільна называць нашу краіну15

У закрытай справаздачы аналітыкаў Сбербанка верагоднасць перамогі Расіі ў вайне супраць Украіны ацанілі на 7%12

«Не тыкай мне ў твар пальцам, а то ўкушу» — «Ну кусай!» А яна і ўкусіла. Беларуса пасадзілі за жорсткае збіццё жонкі ў Расіі4

Трамп прапанаваў перайменаваць возера Антарыа4

Выйшаў з гатэля і знік. У Абхазіі амаль тыдзень шукаюць беларуса3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА3

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць