Афіша

Фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі AD.NAK! у Магілёве

3 лістапада у канферэнц-зале гасцініцы «Магілёў». Колькасць удзельнікаў — да 50 чалавек.

Аргкамітэт Другога фестывалю беларускамоўнай рэкламы i камунікацыi AD.NAK! запрашае усіх рэкламістаў, якія працуюць у Магілеве ці Магілёўскай вобласці, узяць удзел у праграме семінараў і прэзентацый, прысвечанай вынікам сёлетняга Фестывалю і асноўным тэндэнцыям на рэкламным рынку Беларусі.

Асноўная мэта — заахвоціць прадстаўнікоў рэкламнага бізнэсу Магілёўскай вобласці да ўдзелу ў Фестывалі.

А таксама — звярнуць увагу рэкламістаў на тое, што рэклама на беларускай мове можа быць цікавай, крэатыўнай і сучаснай.

Хто можа паўдзельнічаць

Мерапрыемства разлічанае на спецыялістаў у галіне медыяў і камунікацыі, прадстаўнікоў рэкламных агенцтваў, дызайн-студый, СМІ, аддзелаў маркетынгу кампаній і прадпрыемстваў.

Для ўдзелу трэба звязацца з прадстаўнікамі і арганізатарамі мерапрыемства.

Кантакты

Усе пытанні наконт удзелу можна дасылаць прадстаўніку аргкамітэту Фестывалю па Магілёўскай вобласці Змітру Антончыку (тэл: +375 29 102-6870, е-mail: [email protected]). альбо кіраўніку праекту Marketing.by Сяргею Скараходу (тэл.: +375 29 755-1434, 177-0121, 25 978-9787, e-mail: [email protected]).

Дзе і калі адбудзецца

Праграма адбудзецца 3 лістапада у канферэнц-зале гасцініцы «Магілёў» па адрасе пр-т Міра, 6. Колькасць удзельнікаў — да 50 чалавек. Удзел БЯСПЛАТНЫ.

ПРАГРАМА:

13.00-14.00 Прэзентацыя Фестывалю AD.NAK! і прагляд работ пераможцаў.

14.00-15.00 Майстар-клас «Сучасныя трэнды і тэхналогіі пабудавання каммунікацыі ў рэкламе і маркетынгу». Андрэй Эзерын, кіраўнік камунікацыйнага агенцтва EZERIN'COM.

15.00-15.15 Кава-брэйк

15.15-16.15 Прэзентацыя лепшых рэкламных работ — пераможцаў найвядомейшых сусветных фестываляў 2011 года. Сяргей Скараход, кіраўнік інтэрнэт-праекта Marketing.by.

16.15-17.00 Прэзентацыя брэнда і ўнікальных праектаў кампаніі «Будзьма беларусамі!» (працягласць — 40 хвілін). Алена Макоўская і Ніна Шыдлоўская, каардынатары агульнанацыянальнай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!».

17.00–18.00 Келіх шампанскага, нефармальныя зносіны.

Больш падрабязная інфармацыя на сайце Фестывалю.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude5

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускі два гады былі жудасныя прыступы болю ў жываце. Прычына аказалася даволі рэдкая9

На Форуме Астрожскіх у Кіеве абмеркавалі праблемы беларусаў ва Украіне2

Дальнабоя з Баранавічаў, цёзку па прозвішчы нямецкай канцлеркі, асудзілі за «падрыхтоўку да арганізацыі масавых беспарадкаў»7

Прэзідэнт Латвіі: Большасць краін НАТА не адаб'е ракет Расіі1

1,30 рубля за кілаграм бульбы: што прадаюць у Мінску на восеньскіх кірмашах

Каверын задумаўся, чаму б Ціханоўскай не раздзецца, каб прыцягнуць увагу да Беларусі. У шоку былі ўсе63

Дзеці з Бараўлян знайшліся

Дзясяткі старажытных дзід на дне Дзвіны. У Віцебску прайшлі першыя падводныя раскопкі3

Атака дронаў па Маскве. Гарыць НПЗ, які забяспечвае 70 працэнтаў патрэбаў расійскай сталіцы і рэгіёна ў бензіне5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude5

Хто такі Сяргей Алісеенка, які стварыў ШІ-чат-бот, што трапіў у топ-10 свету разам з ChatGPT і Claude

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць