Здарэнні33

Сашу Варламаву выставілі новае абвінавачванне

Ён незаконна збіраў грошы з бацькоў дзяцей, якія бралі ўдзел у паказах мод у якасці мадэляў.

Вядомаму беларускаму мадэльеру Аляксандру Варламаву выставілі новае абвінавачанне. Цяпер яму інкрымінуецца таксама махлярства ў дачыненні да бацькоў дзяцей, якія навучаліся ў цэнтры моды.

17 траўня 2011 у дачыненні да Варламава была распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 426 (перавышэнне службовых паўнамоцтваў) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Паводле паведамлення прэс-службы МУС, падставай для крымінальнага пераследу сталі матэрыялы праверкі ГУУС Мінгарвыканкама, якая ўстанавіла факты сістэматычнага прысваення і выкарыстання не па прызначэнні ў 2007–2010 гадах грашовых сродкаў у суме звыш 300 мільёнаў рублёў. Гэтыя грошы нібыта прызначаліся для выдачы ў выглядзе камандзіровачных выдаткаў чальцам дэлегацый, якія ўдзельнічалі ў правядзенні паказаў па-за межамі Беларусі ў рамках фестывалю «Млын моды», а падазраваны мадэльер паклаў іх у сваю кішэнь.

Ужо праз тры дні Варламаў быў арыштаваны і яму выставілі абвінавачанне ўжо па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса Беларусі — па ч. 2 арт. 426, якая была раней, і па ч.3 арт.210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі ў буйным памеры). Паводле дадзеных следства, акрамя выкарыстаных не па прызначэнні 300 мільёнаў рублёў вядомы мадэльер нібыта скраў 120 тыс. еўра. Цяпер у справе з’явіліся новыя абвінавачванні і дадатковыя сумы шкоды.

Паводле дадзеных следства, мастацкі кіраўнік цэнтра сучаснага стылю і моды Universum models Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, начальнік Цэнтра моладзевай моды Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, з 2007 па 2010 гг., «шляхам падману і злоўжывання даверам, дзейнічаючы з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці, перавышаючы свае службовыя паўнамоцтвы, у мэтах здзяйснення крадзяжу грашовых сродкаў даў незаконныя ўказанні падначаленым яму работнікам на ажыццяўленне незаконнага збору грашовых сродкаў з бацькоў дзяцей, якія бралі ўдзел у паказах мод у якасці мадэляў падчас правядзення міжнародных творчых майстэрняў за мяжой».

Так, паводле дадзеных следства, перад кожнай паездкай у краіны Еўропы Варламаў браў ад 220 да 450 еўра з аднаго чалавека. Збор гэтых сродкаў матываваўся неабходнасцю пагасіць выдаткі на паездку, але насамрэч выдаткі ўжо аплачваліся з іншай крыніцы. Як ўпэўненыя следчыя, сабраныя грашовыя сродкі былі перададзеныя Варламаву, які распарадзіўся імі ў сваіх карыслівых мэтах.

Паводле падлікаў следчых, усяго за названы перыяд часу Варламаў завалодаў грашовымі сродкамі на агульную суму не менш за 35 мільёнаў рублёў.

Каментары3

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Усе навіны →
Усе навіны

Яшчэ дзве беларускія фрыстайлісткі выступяць на Алімпіядзе. Склад беларускай дэлегацыі ў Італіі выключна жаночы

Рагачоўская ці глыбоцкая, калдуны ці дранікі, Гродна ці Брэст? Арына Сабаленка адказала на прынцыповыя для беларуса пытанні16

Удава з Індыі кажа, што трапіла ў бяду ў Беларусі і яе трымаюць у нейкім кароўніку12

У парку жывёл ля Баранавічаў можна паабдымацца з капібарай за 100 рублёў3

«Бог вельмі ганарыцца працай, якую я зрабіў». Трамп вылецеў на Сусветны эканамічны форум у Давосе10

Святлана Ціханоўская завяла трэдс. Што ёй пішуць беларусы?15

Расійская ракета СПА трапіла ў жылы дом у Адыгеі10

Прэм'ер Канады: Стары сусветны парадак не вернецца, сярэднім дзяржавам трэба трымацца разам4

Пад Барселонай сышоў з рэек цягнік, загінуў машыніст, дзясяткі людзей паранены2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай36

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць