Грамадства22

У Баранавічах выклікаюць у міліцыю ўдзельнікаў Народнага сходу

У Баранавічах выклікаюць у міліцыю ўдзельнікаў Народнага сходу, які прайшоў у горадзе 8 кастрычніка.

Як паведаміў кіраўнік Баранавіцкай гарадской арганізацыі руху «За Свабоду» Віктар Сырыца, раніцай 4 лістапада яму патэлефанаваў супрацоўнік міліцыі і запрасіў прыйсці ў гэты ж дзень у гарадскі аддзел унутраных спраў.

«Там у мяне пыталіся аб маім удзеле ў Народным сходзе. Я не ўтойваў, што браў удзел у яго падрыхтоўцы і правядзенні. Пры гэтым заявіў, што ён быў праведзены ў адпаведнасці з законам аб рэспубліканскіх і мясцовых сходах, — сказаў Сырыца. — Спачатку ў міліцыі склалі пратакол апытання, затым адміністрацыйны пратакол у дачыненні да мяне за арганізацыю і ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве. Пасля гэтага ўручыў позву ў суд на 10 лістапада».

4 лістапада ў міліцыю таксама выклікалі баранавіцкага актывіста Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Рыгора Грыка.

Паводле яго слоў, 3 лістапада ён атрымаў позву, з якой вынікала, што ён павінен з’явіцца ў Баранавіцкі ГАУС у якасці сведкі.

«У міліцыі мне не сказалі, па якой справе я праходжу як сведка, — адзначыў Грык. — Усе пытанні, якія мне задавалі, тычыліся Народнага сходу, які прайшоў у нашым горадзе 8 кастрычніка. У прыватнасці, адкуль я пра яго даведаўся, чаму прыйшоў на яго. Я пайшоў з міліцыі пасля таго, як падпісаў пратакол апытання. Яно доўжылася прыкладна 15 хвілін».

На думку Сырыцы,

такім чынам мясцовых актывістаў спрабуюць запужаць перад запланаваным у Баранавічах на 12 лістапада чарговым Народным сходам.

«Я таксама не выключю, што арганізатараў сходу могуць пасадзіць на суткі, каб ізаляваць на час правядзення сходу», — заявіў Сырыца.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

18‑гадовая дзяўчына шантажавала знаёмую публікацыяй яе інтымных фота1

Пясок па цане пліткі: жыхар Баранавічаў ашалеў ад цэн на будаўнічы матэрыял1

Нафта даражэе, але расійскі рубель і ўслед за ім беларускі — таннеюць. Вось чаму так адбываецца

Як мінімум з дзвюх беларускіх калоній учора вывезлі частку палітвязняў4

Мінчанка падзякавала службе бяспекі метрапалітэна за надгляд рэчаў сына2

Лукашэнка выказаўся пра палітвязняў: «Асаблівых праблем не будзе»8

Невядомыя ад імя журналіста Панкаўца збіраюць інфармацыю пра беларускіх добраахвотнікаў1

Экс-палітвязень Ярванд Марцірасян пасля п'янай спрэчкі парэзаў сабе вены — «за праўду». І апынуўся ў варшаўскай псіхбальніцы6

У Мінску тэсціруюць святлафоры з новым белым сігналам1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА3

Беларусы сустракаюць вызваленых палітвязняў у Вільні ФОТЫ і ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць