Культура55

Някляеў стаў лаўрэатам прэміі шведскага ПЭН-цэнтра

Але магчымасці паехаць у Швецыю ў яго не будзе.

Уладзімір Някляеў стаў лаўрэатам прэміі шведскага ПЭН-цэнтра. Як гаворыцца ў паведамленні цэнтра, сёлета прэмію Курта Тухольскага вырашана прысудзіць "беларускаму аўтару і грамадскаму дзеячу Уладзіміру Някляеву, які праявіў сябе як выдатны паэт і сапраўдны змагар за свабоду слова". "Дагэтуль Някляеў пакутуе ад наступстваў такога жорсткага абыходжання і звярнуўся па выязную візу ў Швецыю, дзе ён змог бы атрымаць спецыялізаваную дапамогу. Падчас гэтага візіту ён планаваў узяць удзел у цырымоніі ўручэння прэміі Тухольскага, якая праходзіць у Стакгольме 15 лістапада, дзе і павінен быў атрымаць прэмію за гэты год", — гаворыцца ў паведамленні.

"Цяпер мы атрымалі інфармацыю, што Беларусь адмовіла Някляеву ў магчымасці паехаць у Швецыю. Прычына ў тым, што ён знаходзіцца пад так званым дамашнім арыштам, гэта значыць яму забаронена пакідаць Мінск. Гэта значыць, што ён не зможа атрымаць медыцынскую дапамогу, якая яму патрэбная, і што ён не зможа атрымаць прэмію Тухольскага ўласнаручна, як планавалася", — паведамляе шведскі ПЭН-цэнтр.

Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца ў зале Дома культуры Стакгольма 15 лістапада ў рамках праграмы Дня зняволеных пісьменнікаў.

Нагадаем, 20 мая суд Фрунзенскага раёна Мінска прызнаў Уладзіміра Някляева вінаватым па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх) і прыгаварыў да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прыгавору на два гады. Някляеў павінен рэгулярна адзначацца ў міліцыі, вяртацца дамоў не пазней за 22.00, інфармаваць міліцыю аб сваіх паездках.

9 верасня суд Ленінскага раёна Мінска наклаў на асуджанага палітыка дадатковыя абмежаванні пры адбыцці пакарання. Някляеву, у прыватнасці, забаронена выступаць арганізатарам або ўдзельнікам масавых шэсцяў, дэманстрацый, пікетаў і іншых масавых мерапрыемстваў; ён не можа выязджаць за межы Мінска без пісьмовага дазволу праваахоўных органаў і пакідаць межы Беларусі да заканчэння тэрміну пакарання. Палітыку таксама прадпісана рэгістравацца ў праваахоўных органах па месцы жыхарства раз на тыдзень і знаходзіцца дома штодзённа з 20.00 да 6.00.

Каментары5

Цяпер чытаюць

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Усе навіны →
Усе навіны

Небарака з Ляхавічаў знік «на СВА» ўжо на трэці дзень, а ў барацьбе за грабавыя счапіліся сястра, сужыцелька і жонка — з чатырма дзецьмі, але чужымі8

Ён адкрыта называў расійскіх вайскоўцаў акупантамі, а расійскую ўладу — фашысцкай. За краты кінулі супрацоўніка МТБанка19

Рэйтынг найлепшых гарадоў свету — 2026. На якім месцы Мінск?7

Беларуска перакладала для прэзідэнта Эквадора, працавала сцюардэсай, а цяпер адкрыла ў Мексіцы сваю моўную школу «Руская з рускай»23

Кітай захапіў сакрэтныя дэталі ад амерыканскіх знішчальнікаў F-353

У Пермі пад удар трапіў прамысловы аб’ект, ва Ульянаўску пашкоджана прамысловая і цывільная інфраструктура1

Афрыканскім пінгвінам пагражае галодная смерць1

Meta выпусціла акуляры без камеры і замену шлемам віртуальнай рэальнасці1

Гросмайстар Дзяніс Лазавік: «Беларуская мова вымірае. Я на ёй зусім не размаўляю, ды і з кім?»83

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ11

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць