У нядзелю, 27 лістапада 2011 г., вернікі мінскіх грэка-каталіцкіх парафіяў будуць святкаваць памяць св. Апостала Андрэя Першапакліканага (дзень яго памяці адзначаецца ў царкоўным календары 30 лістапада, але паколькі гэта працоўны дзень святкаванне пераносіцца на нядзелю).
У капліцы грэка-каталіцкага Цэнтра св. Язэпа ў Мінску (па вул. Арджанікідзэ, 6), які ў 2008 г. асвяціў кардынал Тарчызіа Бертоне а 10.00 будзе адслужаная Боская Літургія, на якой будзе прысутнічаць Апостальскі Нунцый у Беларусі Высокадастойны Уладыка Архібіскуп Клаудыа Гуджэроці, які прамовіць казанне.
Паводле шматгадовай традыцыі, у гэты дзень Апекуна Усходняй Царквы вернікі будуць асабліва маліцца за Беларускую Грэка-Каталіцкую Царкву ды за горад Мінск і ўсіх яго жыхароў.
Сардэчна запрашаем на сумесную малітву.
Каментары