Гэта можа адбыцца да канца лістапада.
Як паведаміў адзін з фігуранатаў справы Алесь Каліта, папярэдняе следства заканчваецца.
Пасля гэтага справа будзе перададзены ў пракуратуру для яе далейшага накіравання ў суд. Але пакуль пэўнасці няма, ці справу спыняць, ці суд усё-ткі абдудзецца.
Алесь лічыць справу палітычна матываванай. Па яго словах, нават следчы не адмаўляе, што іх справу курыруе КДБ.
Алесь Каліта, Максім Губарэвіч і Сяргей Семянюк падазраюцца ў збіванні 13 жніўня ахоўніка офіснага будынка, у якім размяшчалася сядзіба партыі БНФ. Маладым людзям пагражае да шасці гадоў пазбаўлення волі.
Каментары