Грамадства2626

Дэмакратычныя актывісты хочуць склікаць Кангрэс беларускіх нацыяналістаў

Група грамадзкіх актывістаў з Магілёва заявіла пра намер правесьці ўвесну 2012 году Кангрэс беларускіх нацыяналістаў. Неабходнасьць яго скліканьня яны тлумачаць дыскрымінацыяй беларускамоўнага насельніцтва, а таксама пагрозай страты Беларусьсю незалежнасьці.

«Мы наагул імкнёмся пазьбегнуць палітызацыі гэтага мерапрыемства і таму запрашаем у аргкамітэт усіх людзей, якім неабыякавы лёс Беларусі, незалежна ад іх палітычных ці грамадзкіх перакананьняў. На дадзены момант пагроза страты беларускай незалежнасьці становіцца рэальнай. Адзіная сіла, якая можа супрацьстаяць пагрозам незалежнасьці — гэта беларускія патрыёты, і цяпер надышоў час, прынамсі, скаардынаваць іх сілы», — заявіў магілёўскі актывіст Партыі БНФ Зьміцер Салаўёў.

Неабходна разам, заяўляе Салаўёў,

бараніць беларускую культуру, дамагацца адкрыцьця беларускамоўных навучальных устаноў, даваць адпор зьнявагам і абразам:

«Адным з асноўных пытаньняў, якое будзе ставіцца на кангрэсе, будзе пытаньне абароны культуры, бо безь яе няма нацыі, бяз нацыі няма краіны. Канкрэтныя дзеяньні будуць выпрацаваныя пад час працы Кангрэсу. Яго будзем намагацца правесьці ў Менску. Зразумела, будзем падаваць адпаведную заяўку. Аднак мы не выключаем і запасныя варыянты. Напрыклад, калі такая сытуацыя складзецца, то правядзём Кангрэс па-за межамі Беларусі, у мясьцінах, якія гістарычна зьвязаныя зь лёсам Беларусі».

Ініцыятыва правесьці Кангрэс беларускіх нацыяналістаў была агучаная 25 лістапада ў Львове. Як заяўляюць ініцыятары, ідэя кангрэсу паўстала пасьля таго, як стала вядома пра затрыманьне і зьдзекі магілёўскіх міліцыянтаў з актывіста «Моладзі БНФ» Андрэя Падаляка за тое, што ён гаварыў па-беларуску.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў36

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Усе навіны →
Усе навіны

Каля 200 літоўскіх фур яшчэ застаюцца ў Беларусі. Магчыма, іх і не забяруць4

Амбасада Германіі заявіла пра намер скараціць час чакання шэнгенскіх віз4

Украіна першай у свеце запусціла «прыватную СПА»: хто яе прыдумаў, хто ўдзельнічае і ці эфектыўна гэта

У Столінскім раёне прадалі сядзібу роду Алешаў. Першасная цана ўзрасла ў 10 разоў1

Былога прэм'ера Венгрыі Орбана могуць прыстроіць на працу ў ААН2

На «Мазырсолі» пахваліліся, што амаль цалкам звялі курэнне сярод супрацоўнікаў2

Грамадзянін Беларусі адсядзеў у Расіі 12 гадоў за забойства. А калі сталі яго дэпартаваць, аказалася, што ён не грамадзянін Беларусі4

У Турцыі затануў турыстычны карабель, на якім плылі 110 пасажыраў

Дуа Ліпа і Калум Тэрнер ажэняцца на наступным тыдні. Вяселле будзе казачным

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў36

Лукашэнка нервова пракаментаваў візіт Ціханоўскай у Кіеў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць