У мужчыны раней забралі пасведчанне кіроўцы.
Відэакамера, усталяваная на будынку шынамантажнай майстэрні па вуліцы Слабадской у Мінску, зафіксавала ДТЗ з удзелам нецвярозага кіроўцы. Як паведамляе партал Auto.onliner.by, здарэнне адбылася ў панядзелак 28 лістапада. Кіроўца Ford Scorpio ехаў па вуліцы Слабадской. У нейкі момант легкавік вылецеў з праезнай часткі, праехаў праз газон і ўрэзаўся ў прыпаркаваны Mercedes. Той ад удару адскочыў на прыпаркаваныя побач ВАЗ і Volkswagen Jetta.
Ford Scorpio ў выніку сутыкнення перакуліўся. Па словах відавочцаў, яго кіроўца паспрабаваў збегчы з месца аварыі. Пазней высветлілася, што ў крыві парушальніка было 1,5 праміле алкаголю. У яго раней забралі пасведчанне кіроўцы.
Каментары